от шчыра

грамадства якое спачатку спанукае жанчын народжваць рознымі маніпуляцыямі

а потым бесіцца, калі немаўляты ў аўтобусе/самалёце/рэстарацыі/дзе-кольвечы плача

ці калі маці з дзіцячым вазком у транспарце патрабуе болей месца/дапамогі з вазком/каб людзі паступіліся прапусьцілі яе з тым вазком

ці намагаецца запхнуць жанчын, якія гадуюць грудзьмі, кудысьці ў кабінку туалета абы не муляла

- мусіла б заваліць ябала. рэальна, ачмурэлі зусім там

ці вы прымаеце чайлдфры, распавядаеце ўсю праўду пра цяжарнасьць ды роды (уключна з такімі крыповымі гісторыямі як калі малочныя залозы раптам вылазяць дзесьці ў падпахах), дазваляеце аборты па жаданні жанчыны прынамсі да 24 тыдняў - ці вы завальваеце

рэальна, знаёмыя жанчыны, якія пахалі ўсё жыццё, народжваюць і кажуць, што мацярынства - літералі найскладнейшая праца ў жыцці

@marylja дэмаграфiчная сытуацыя ў нас патавая. Факт у тым, што ў нас 3 шляхi:
1. запампоўваем сваю свядомасць у воблака i iснуем як першая fully digital краiна, лол
2. замыкаем вочы на этыку вырошчвання людзёў як гуркоў у парнiку и неэтычнасць Еўгенiкi i штампуем звышбеларусаў як трактары на МТЗ
3. Кожная дзяўчына маральна рыхтуецца нарадзiць, а потым i выхаваць 2+ новых чалавекi.

Iншых альтэрнатыў няма.

@Scythian думаю гэта магло б часткова вырашыць вынаходніцтва штучнай маткі, у якую можна было б загрузіць біяматэрыял ды прынамсі ня змушваюць жанчын праходзіць праз катаванні родаў (гэта ж рэальна трэш). калі асобныя людзі хочуць мець такі экзатычны экспірыенс як роды нажыва - то калі ласка. пытанне толькі ці гэтыя даследаванні/разробкі спансуюцца ці прыкалдэсней весьці войны ды каланізаваць Марс