Пачаў глядзець ТОК зь Севярынцам, і як у тым мэму хочацца спытаць, а вось гэтая "Хрысьціянская Беларусь" яна знаходзіцца зь ім у адным пакоі?
Бо ані за язычніцкім часам Полацкага княства з Усяславам Чарадзеям, які ператвараўся ў ваўка, ані ў часы Княства Літоўскага і Рэчы Паспалітай, адметныя талерантнасьцю да вераваньняў, ані ў мадэрны час з паловай габрэйскага насельніцтва, Беларусь выразна хрысьціянскай не была. Гэта міт.
І яго ня трэба цягнуць у рэчаіснасць
Вось ён кажа, што дэмакратыя — гэта пра большасьць народа (і адразу памыляецца, бо дэмакратыя як раз пра правы меншасьцяў). Дык большасьць у вашыя царквы з касьцёламі ня ходзіць.
Таму калі ласачка, спадар Павел, трымайцеся сваех слоў. Вось вы кажаце, што гамасэксуалам ня трэба прасоўваць прайды, бо большасьць іх не падтрымлівае. Выявляецца, вашае хрысьціянства таксама не падтрымліваюць, таму засуньце яго куды што там раіце геям.
Дэмакратыя? Выдатна! Але давайце без гэтых вашых крыжыкаў.

@ALoiteringFlaneur згодзен, што хрысціянства ў Беларусі зараз далёка не большасць

Але не магу не заўважыць што дэмакратыя - гэта не пра правы меншасцяў. Гэта пра змяняемасць (выбачаюся за слова, не ведаю як сказаць па-правільнаму) улады і адлюстраванне патрэб большасці на канкрэтны момант выбараў.

@Scythian @ALoiteringFlaneur Дэмакратыя — гэта ў першую чаргу пра свабоду. У амэрыканскім Bill of Rights не выпадкова на першым месцы менавіта свабоду сумленьня, бо без яе астатнія свабоды бараніць немагчыма. Дэмакратыя — гэта пра закон, які аднолькава бароніць і абмяжоўвае ўсіх, бо калі не да закону, то і правоў не будзе. Калі правы можна адабраць у меньшасьці, тым жа чынам іх потым адбяруць і ў большасьці. А магчымасьць абіраць і змяняць урад — гэта толькі адзін з розных кшталтаў дэмакратыі.
@dmitry @Scythian Згодны.
Пра большасьць напрыклад казаў пуцін у свае законныя тэрміны. Сёньня відавочна, што выдаваў ахлякратыю пад абліччам дэмакратыі ён дзеля прасоўваньня ўласна фашысцскае павесткі.
І калі той самы прыём выкарыстоўвае Севярынец — гэта вельмі дрэнны званочак.
@dmitry @Scythian @ALoiteringFlaneur https://www.archives.gov/founding-docs/bill-of-rights-transcript#toc-transcription-of-the-1789-joint-resolution-of-congress-proposing-12-amendments-to-the-u-s-constitution-2 калі не блытаю спасылак, дык слова “дэмакратыя” у білю пра правы няма, як увогуле ў канстытуцыйных тэкстах ЗША. Таму шмат слушных думак, але гэты тэрмін - пра іншае. І з гэтай блытаніны сэнсаў мы шмат дзе пакутуем. Для прыкладу чыч быў лібералізм, калі ён з’явіўся, і хто і як ім аперуе зараз…
The Bill of Rights: A Transcription

Note: The following text is a transcription of the enrolled original of the Joint Resolution of Congress proposing the Bill of Rights, which is on permanent display in the Rotunda at the National Archives Museum. The spelling and punctuation reflects the original. On September 25, 1789, the First Congress of the United States proposed 12 amendments to the Constitution. The 1789 Joint Resolution of Congress proposing the amendments is on display in the Rotunda in the National Archives Museum.

National Archives
@dmitry @ALoiteringFlaneur не пагаджуся. Дэмакратыя мажліва без свабоды і без вярхоўнасці права. Адно не перадбачае другога.
@Scythian Большасьці не існуе. Гэта міт. Грамадства гэта бясконцы шэраг супольнасьцяў, якія ўвесь час нараджаюцца, зьнікаюць, аб'яднаюцца паміж сабой і раз'яднаюцца на глебе бясконцай колькасьці пытаньняў.
Задача палітыка знайсьці некаторы тактычны балянс, які дасьць магчымасьць пераканаць хаця б траціну тых, хто мае права голасу, што ягоныя погляды ў гэты момант супадаюць зь іхнімі. Астатняе хутчэй будзе голасам за меншае зло ці рэзультатам кааліцыйных дамаўленняў.

@ALoiteringFlaneur дык а як тады разумець вашыя словы пра большасць, якая не ходзіць у царкву калі большасць не існуе?

І я не спрачаюся з вашымі словамі пра палітыкаў, якім трэба знайсці баланс, але не разумею, як гэта супярэчыць таму, што я напісаў.

@Scythian Гэта не электаральная велічыня. Любое іншае пытаньне здольна разбурыць ушчэнт дадзеную супольнасьць.
Мае словы павінны былі падкрэсьліць абсурднасьць аргумэнта Севярынца.
@ALoiteringFlaneur нажаль ён вельмі жадае будаваць хрысціянскую тэакратыя накшталт Ірану. Таму адразу нахуй.