Пачаў глядзець ТОК зь Севярынцам, і як у тым мэму хочацца спытаць, а вось гэтая "Хрысьціянская Беларусь" яна знаходзіцца зь ім у адным пакоі?
Бо ані за язычніцкім часам Полацкага княства з Усяславам Чарадзеям, які ператвараўся ў ваўка, ані ў часы Княства Літоўскага і Рэчы Паспалітай, адметныя талерантнасьцю да вераваньняў, ані ў мадэрны час з паловай габрэйскага насельніцтва, Беларусь выразна хрысьціянскай не была. Гэта міт.
І яго ня трэба цягнуць у рэчаіснасць
Вось ён кажа, што дэмакратыя — гэта пра большасьць народа (і адразу памыляецца, бо дэмакратыя як раз пра правы меншасьцяў). Дык большасьць у вашыя царквы з касьцёламі ня ходзіць.
Таму калі ласачка, спадар Павел, трымайцеся сваех слоў. Вось вы кажаце, што гамасэксуалам ня трэба прасоўваць прайды, бо большасьць іх не падтрымлівае. Выявляецца, вашае хрысьціянства таксама не падтрымліваюць, таму засуньце яго куды што там раіце геям.
Дэмакратыя? Выдатна! Але давайце без гэтых вашых крыжыкаў.
@ALoiteringFlaneur згодзен, што хрысціянства ў Беларусі зараз далёка не большасць
Але не магу не заўважыць што дэмакратыя - гэта не пра правы меншасцяў. Гэта пра змяняемасць (выбачаюся за слова, не ведаю як сказаць па-правільнаму) улады і адлюстраванне патрэб большасці на канкрэтны момант выбараў.