Пачаў глядзець ТОК зь Севярынцам, і як у тым мэму хочацца спытаць, а вось гэтая "Хрысьціянская Беларусь" яна знаходзіцца зь ім у адным пакоі?
Бо ані за язычніцкім часам Полацкага княства з Усяславам Чарадзеям, які ператвараўся ў ваўка, ані ў часы Княства Літоўскага і Рэчы Паспалітай, адметныя талерантнасьцю да вераваньняў, ані ў мадэрны час з паловай габрэйскага насельніцтва, Беларусь выразна хрысьціянскай не была. Гэта міт.
І яго ня трэба цягнуць у рэчаіснасць
Вось ён кажа, што дэмакратыя — гэта пра большасьць народа (і адразу памыляецца, бо дэмакратыя як раз пра правы меншасьцяў). Дык большасьць у вашыя царквы з касьцёламі ня ходзіць.
Таму калі ласачка, спадар Павел, трымайцеся сваех слоў. Вось вы кажаце, што гамасэксуалам ня трэба прасоўваць прайды, бо большасьць іх не падтрымлівае. Выявляецца, вашае хрысьціянства таксама не падтрымліваюць, таму засуньце яго куды што там раіце геям.
Дэмакратыя? Выдатна! Але давайце без гэтых вашых крыжыкаў.

@ALoiteringFlaneur згодзен, што хрысціянства ў Беларусі зараз далёка не большасць

Але не магу не заўважыць што дэмакратыя - гэта не пра правы меншасцяў. Гэта пра змяняемасць (выбачаюся за слова, не ведаю як сказаць па-правільнаму) улады і адлюстраванне патрэб большасці на канкрэтны момант выбараў.

@Scythian Большасьці не існуе. Гэта міт. Грамадства гэта бясконцы шэраг супольнасьцяў, якія ўвесь час нараджаюцца, зьнікаюць, аб'яднаюцца паміж сабой і раз'яднаюцца на глебе бясконцай колькасьці пытаньняў.
Задача палітыка знайсьці некаторы тактычны балянс, які дасьць магчымасьць пераканаць хаця б траціну тых, хто мае права голасу, што ягоныя погляды ў гэты момант супадаюць зь іхнімі. Астатняе хутчэй будзе голасам за меншае зло ці рэзультатам кааліцыйных дамаўленняў.

@ALoiteringFlaneur дык а як тады разумець вашыя словы пра большасць, якая не ходзіць у царкву калі большасць не існуе?

І я не спрачаюся з вашымі словамі пра палітыкаў, якім трэба знайсці баланс, але не разумею, як гэта супярэчыць таму, што я напісаў.

@Scythian Гэта не электаральная велічыня. Любое іншае пытаньне здольна разбурыць ушчэнт дадзеную супольнасьць.
Мае словы павінны былі падкрэсьліць абсурднасьць аргумэнта Севярынца.