Нейкая халера мяне тузанула чатГПТ запытаць пра вынікі выбараў у Беларусі ў 2020 годзе. Запытаўся так: "Хто перамог на выбарах у Беларусі ў 2020 годзе? Адказвай жорстка, па-філасофскі і без дыпламатыі."

Вынік мяне ўразіў сваёй дакладнасьцю і цвярозасьцю... (на скрынах)

"Улада не належыць большасці. Яна належыць арганізаванай меншасці з дубінкамі, турмамі і загадамі." - хоць ты ў энцыклапедыю запісвай. Хто ведае, гэта чаясьці цытата ці вучэнне? Ці чатГПТ самастойна прыйшоў да такіх рэалістычных высноў?
@itbeard
Не ведаю, ці сам чатгпт прыйшоў да такіх вынікаў, але ж гэта відавочна. Я бы сфармуляваў гэта трохі інакш: улада належыць арганізаваным людзям са зброяй, якія гатовы за яе гвалтаваць і забіваць. Але ж сэнс той жа самы. І гістарачныя прыклады таксама пра тое.
@wthinker не пагаджуся, гэта вызначэнне захопленай або аўтарытарнай улады. У дэмакратычнай дзяржаве прэзідэнт гэта, згодна з канстытуцыяй, за каго прагаласавала большасць грамадзян.
@spectral
Фармальна так. Але такіх краін у свеце няма. У тых жа ЗША ўлада таксама захапляецца, толькі не праз зброю, а ашуканне дзвюмя партыямі і зробленымі імі жа законамі. То бок фантык красівейшчы, а сутнасць тая жа.
@wthinker розніца як мне падаецца ў тым што ў ЗША прытрымліваюцца сваіх законаў а з некаторых часам не да законаў. Ў ЗША шмат розных партый але людзі галасуюць за дзьве, у іншых дыктатурах сапраўднай апазіцыі няма. Я разумею што Вы спасылакцеся на нібыта аднолькавы вынік але чамусьці ў ЗША ў сярэднім людзі жывуць значная лепей.
@spectral
Дзве партыі маюць магчымасць не дапусціць да ўлады іншых, таму паміж іх і выбіраюць. Для сапраўднай дэмакратыі партыям павінна быць забаронена наогул ўдзейнічаць у палітыцы, сілавыя структуры і армія напалову атдзелены ад улады, а суды наогул цалкам. Усе кандыдаты павінны мець роўныя абмежаванні па выкарыстанню грошаў, эфірнага часу, колькасці і працягласці прадвычых мерапрыемстваў, то бок усе павінны павінны быць у роўных умовах. Выкарыстоўваць адміністратыўны рэсурс, зверхнарматыўныя грошы і спробы бізнесу улезці ў дзяржаўнае кіраванне павінна быць забаронена пад страхам пажыццёвай забароны нават блізка пастаяць каля палітычнай дзейнасці ці бізнесу. І насельніцтва павінна быць агульна ўзброена ў якасці працівавагі беспрэдэлу каго бы то ні было. Ведаеце такія краіны? А без гэтага магчыма толькі выбіраць толькі памер ялды, глыбіню засаджваня ў дупу і колькасць вазеліну.

Згнілі не асобныя рэжімы дзесьці. Згніла сусветная дзяржаўная сістэма. Што асабліва наглядна і яскрава дыманструе рыжае ўгрёбішча.

@wthinker па-першае дзякуй за разгорнуты адказ 🙏
Іідэяльнай дэмакратыі не існуе і не будзе існаваць. Такімі тэмпамі можна дайсці да таго што рэпрэзентатыўная дэмакратыя гэта не дэмакратыя а за ўсі рашэнні і законы павінны галасаваць усі грамадзяне. У мяне іншае бачанне на супрацу дзяржавы з бізнэсам бо інакш пачынаецца няма падаткаў без рэпрэзентацыі.

Мне падаецца гэта непрадуктыўная дыскуссія, вядома што гэта не ідэяльны варыянт кіравання але лепей я пакуль не бачыў.

@wthinker ну і калі ёсць варыянт выбару ялды і глыбіню насаджвання то відавочна я выбяру гэта ў нанамятровым масштабе а не кіламятровым
@spectral
Наконт выбару цалкам згодны, трэба выбіраць лепшае, калі магчымасць ёсць. Проста спачатку гутарка не пра выбар лепшага месца ішла. ) Міру і спакою!
Стала цікава, што будзе далей. Запытаўся: "Давай як інжынерны разбор адмовы сістэмы, і як мы, беларусы, прыйшлі да гэтакай сітуацыі"/ Вынікі яшчэ больш цікавыя (для айцішнікаў выдатныя аналогіі првёў чатГПТ)
Працяг папярэдняга адказу. Уххх. Нешта да злосьці і дрыжыкаў
@itbeard усё так, і мы ўсе шмат дзесяцігоддзяў жывем у свеце наратываў “дэмакратыя - дабро, папулізм і …(вашая тэза) - зло”. Не разумеючы, што дэмакратыя - толькі разумее, што агульнае выбарчае права з усім наступствамі: папулізм, скупка галасоў за грэчку ці вэлфар, улада большасці над любым, хто мае іншае меркаванне. А калі паглядзець на сітуацыю праз сістэму палюсоў “моцная дзяржава-вольнае грамадства”, то шмат што стане ўспрымацца інакш… і больш песімістычна.
Каб паразумець адну з прычын, параіў бы глянуць хаця б змест ды прачытаць прадмову (памятаючы гістарычны кантэкст) кнігі Хайека “Шлях да рабства”. Гэта не асноўная кніга па тэме, але грунтоўны маніфест-засцярога. Дзіўна, але з чатам учора таксама нешта з’явіўся настрой паразмаўляць)
@itbeard другі пункт таксама міма, правяральнасць была праз сістэму голас, якая відавочна вызначыла маштабныя парушэнні і падтасоўкі. Таму прусака дакладна нельга лічыць прэзідэнтам з 20 па 25.
@itbeard з астатнім амаль што згодны. Грамадства высветліла што без гвалтоўнага супрацьстаяння хунта ўладу не аддасць. Ці ёсць рычагі ў грамадства я б сказаў што ёсць але яно не хоча іх выкарыстоўваць. Як прыклад вельмі малая падтрымка забастоўкі.