Нейкая халера мяне тузанула чатГПТ запытаць пра вынікі выбараў у Беларусі ў 2020 годзе. Запытаўся так: "Хто перамог на выбарах у Беларусі ў 2020 годзе? Адказвай жорстка, па-філасофскі і без дыпламатыі."

Вынік мяне ўразіў сваёй дакладнасьцю і цвярозасьцю... (на скрынах)

Стала цікава, што будзе далей. Запытаўся: "Давай як інжынерны разбор адмовы сістэмы, і як мы, беларусы, прыйшлі да гэтакай сітуацыі"/ Вынікі яшчэ больш цікавыя (для айцішнікаў выдатныя аналогіі првёў чатГПТ)
Працяг папярэдняга адказу. Уххх. Нешта да злосьці і дрыжыкаў
@itbeard усё так, і мы ўсе шмат дзесяцігоддзяў жывем у свеце наратываў “дэмакратыя - дабро, папулізм і …(вашая тэза) - зло”. Не разумеючы, што дэмакратыя - толькі разумее, што агульнае выбарчае права з усім наступствамі: папулізм, скупка галасоў за грэчку ці вэлфар, улада большасці над любым, хто мае іншае меркаванне. А калі паглядзець на сітуацыю праз сістэму палюсоў “моцная дзяржава-вольнае грамадства”, то шмат што стане ўспрымацца інакш… і больш песімістычна.
Каб паразумець адну з прычын, параіў бы глянуць хаця б змест ды прачытаць прадмову (памятаючы гістарычны кантэкст) кнігі Хайека “Шлях да рабства”. Гэта не асноўная кніга па тэме, але грунтоўны маніфест-засцярога. Дзіўна, але з чатам учора таксама нешта з’явіўся настрой паразмаўляць)