я навучылась рабіць ачмурэнна смачную ветчыну
як гэта зроблена (1/3)
мяса - 2 кавалкі па 2 кг
соль звычайная
соль нітрытная
цукар
вада
шпрыц для марынада
тэрмометр
плёнка
(2/3)
марынад:
вада - 10 % ад вагі мяса
соль - 2% ад вагі мяса (палова з гэтай солі звычайная, другая палова - нітрытная)
цукар - з разлікам 3 гр на 1 кг мяса
з вады солі і цукру зрабіць расол і запампаваць УВЕСЬ у мяса з дапамогай шпрыца.
Завярнуць у плёнку, шматслойна.
пакласці у лядоўню і чакаць 3-4 дні.
дастаць з лядоўні і пачакаць пакуль мяса стане пакаёвай тэмпературы.
паставіць у ХАЛОДНУЮ духоўку і сапіхнуць у сярэдзіну кавалка тэрмометр.
уключыць духоўку на 90 градусаў

(3/3)
дачакацца пакуль мясны тэрмометр пакажа 60 градусаў
паставіць у духоўку паддоне з кіпнем і паменшыць тэмпературу духоўкі да 85.
пачакаць пакуль мясны тэрмометр пакажа 68.
выцягнуць мяса і паставіць у лядоўню, накрыўшы плёнкай каб не пасохла.
калі стане халодным - есці.

прыправы і вадкі дым ужываць па густу. Я перад духоўкай кожны кавалак памазала лыжкай вадкага дыму.

прылады працы
@yem_yem тым часам як гатую я: ну, гэта, здаецца, ужо не сырое, але яшчэ не згарэла, трэба даставаць