Роднае слова

У гэтай кнізе сабраныя розныя вершы, якія апісваюць розныя часы, розныя станы і розныя пачуцці. Але ўсе яны аб’яднаныя адным - усе яны напісаныя на маёй роднай беларускай мове! Кніга складаецца з раздзелаў: - "Слова грамадзяніна" ўключае ў сябе грамадзянскую лірыку; - "Слова мастака" - лірыку пейзажную; - "Слова журботніка" - вершы, поўныя тугі, суму ці журбы; - "Словы пра вайну" змяшчаюць у сабе рэфлексію адносна жудаснай, бязглуздай і пачварнай расейскай агрэсіі супраць Украіны; - а "Словы кахання" апісваюць розныя бакі галоўнага людскога пачуцця - кахання!

Lulu
@FormerSonOfFC хацеў паскардзіцца раней, але вы нагадалі і зраблю гэта зараз: што я купляю? З прэвью толькі змест, у раздзеле “пра аўтара” урывак чужога верша.
@FormerSonOfFC Але ж з днём нараджэння! Усяго добрага ў жыцці ды й сто гадоў.
@luty шчыры дзякуй!