Люты Дрэс

34 Followers
5 Following
442 Posts
Тыповы наведвальнік "Цэнтральнага",
„Так сабе” чалавек на думку Гомзіка
Добрай раніцы, шаноўныя. Прынёс вам відэа з невылічальнай колькасцю калатэрал дэмэджа:
https://youtu.be/gTNBMf3Uc1s

Курс на Stepik.

Багі, духі, героі: персанажны код беларускай міфалогіі
https://stepik.org/course/46670/promo

Багі, духі, героі: персанажны код беларускай міфалогіі

Сярод разнастайных аспектаў беларускай міфалогіі, прадметам курсу абраны персанажны код: боствы, духі, дэманічныя істоты, героі і т.п.

Stepik: online education
Прызнавайцеся, карцела жа пагартаць Urban Dictionary “на мове”? А такі ў нас ёсць: https://nisho.me
Павестка актуальная, пра чэлес Гайдукевіча (без выяў) — знойдзеце. Калі думаеце, што вас нішто ўжо не здзівіць, то як вам “аголены твістар”, га?
Нішо

Адкрыты нефармальны слоўнік беларускага слэнгу.

Калі вам бракуе гаўна і палак для будавання падмурку нацыянальнай самасвядомасці, то вось вам самасвал якаснай цэглы: http://mnnm.by
Першая частка кнігі як дакладны інструмэнт для каліброўкі оптыкі на праблему беларускага Адраджэння. Сярэдзіна — філасофская мудрагелістасць і жыццяпісы. Напрыканцы вас чакае кампіляцыя эсэ і вяртанне да пачатковай тэмы.
Чытаць Акудовіча гэта не мода, а жыццёвая неабходнасць. Бо камон, як далёка можна праехаць на слогане “я не русня”? А хто тады?
Валянцін Акудовіч "Мяне няма" - Мяне Няма's Ko-fi Shop

Уводзіны ў беларускі інтэлектуалізм ад аднаго з самых вядомых — і самых спрэчных — ягоных носьбітаў ды абаронцаў. Расцярушаны слоўнік, нахабны энтузі...

Ko-fi
Марыце напісаць верш, які раструшчыць сцены будынка Саюза пісьменнікаў? А можа не хапае абсцэннай лексікі, каб скончыць трэці том жыццяпіса свайго ката? Прафесіяналы гатовыя дапамагчы вам задармо: https://bellit.info/roznaje/shkola-maladoha-pismjennika-abvjashchaje-novy-nabor.html Ад вас — маладосць і твор. Ад іх — паўгады заняткаў і Хадановіч.
Школа маладога пісьменніка абвяшчае новы набор! – Белліт

Псс. Прынёс вам блог Акудовіча (Цімоха). Тэкстаў ня шмат, але за развагі чаму беларусы не ўкраінцы, што там з руснёй і як адбудаваць краіну — усё тут, вось яно. Чытайма: http://mienskichas.online
UPD: на айфоне браўзэр лаіцца на сэртыфікат. Айцішнікі, падкажыце ці ўсё тут добра
Менскі час

Тэксты пра Беларусь на новым часе

МЕНСКІ ЧАС
Калі хто з варшавякаў (ці завітае ў гэты Вавілон на выходных), нагадаю, што ад заўтра стартуе “Прадмова”. Расклад можна паглядзець тут: https://pradmova.eu/blog/periods/6-9-kastrychnika-varshava/
***** 6-9 кастрычніка 2023, Варшава – PRADMOVA

Бэмсь!
Лепшай рэкламы “боярышника” вы не знойдзеце
2/2: Сёння мне спатрэбілася падправіць некалькі піксэляў на выяве "алоўкам" пэйнта і мая дупа гарыць, як ад няўдалага скока праз купальскае вогнішча. У адзінаццатай віндзе Майкрасофт. Зламалі. Пэйнт! Вычварэнскі пэндзаль не працуе ўвогуле, а аловак ператасоўвае суседнія колеры. Не ведаю якіх зумераў туды панабіралі, але хай іх шалёныя сабакі дзяруць: пераходжу на гімп.