Роднае слова

У гэтай кнізе сабраныя розныя вершы, якія апісваюць розныя часы, розныя станы і розныя пачуцці. Але ўсе яны аб’яднаныя адным - усе яны напісаныя на маёй роднай беларускай мове! Кніга складаецца з раздзелаў: - "Слова грамадзяніна" ўключае ў сябе грамадзянскую лірыку; - "Слова мастака" - лірыку пейзажную; - "Слова журботніка" - вершы, поўныя тугі, суму ці журбы; - "Словы пра вайну" змяшчаюць у сабе рэфлексію адносна жудаснай, бязглуздай і пачварнай расейскай агрэсіі супраць Украіны; - а "Словы кахання" апісваюць розныя бакі галоўнага людскога пачуцця - кахання!

Lulu
@FormerSonOfFC хацеў паскардзіцца раней, але вы нагадалі і зраблю гэта зараз: што я купляю? З прэвью толькі змест, у раздзеле “пра аўтара” урывак чужога верша.
@FormerSonOfFC Але ж з днём нараджэння! Усяго добрага ў жыцці ды й сто гадоў.
@luty цікава. А што б Вы хацелі там пабачыць/ведаць лепш перад пакупкай?

@FormerSonOfFC Насамрэч, хапіла бы аднаго-трох вершаў з розных раздзелаў. Можна ўвогуле не са зборніка, а спасылкай на які-небудзь жж/вк з іншымі тэкстамі.
У выпадку с прэвью гэта, як я бачу, абмежаванне платформы на паказ першых 10% кнігі. А там акурат толькі змест трапляе. Але ж змест ёсць у апісанні.

Можа атрымалася трохі грубавата, выбачайце. Я не аматар спантанных пакупак.

@luty дзякуй за зваротную сувязь!
Так, прэв'ю 10% - гэта ад платформы. Пра астатняе - па-першае, некаторыя прыклады можаце пабачыць у тым ліку тут ☺️, а па-другое, анатацыя на любую кнігу заўсёды складаецца з аднаго абзаца, па якім нічога не зразумела, ці не?)