Людцы, ёсць ідэя💡
Ведаю, што шмат хто плануе і шмат каму трэба перабіраецца ў іншыя краіны.
Якраз на днях абмяркоўвала гэта з псіхолагам — што жаданне і планы ёсць, але патрэбна падтрымка, каб не спужацца і не саскочыць.
Прапаную аб'яднацца па гэтай тэме і пісаць, што плануецца і што робіцца для дасягнення мэты пераезду.
Што думаеце?
І тэг #міграцыя

❗калі ласка, без срачаў тут😾

@Lastavachka я ўжо даўно праз гэта прайшла, але буду рада патрымаць тэму й псыхалягічна дапамагчы ❤️🙌
@Lastavachka жадаю больш рашучасці. Улічваючы колькасць пераехаўшых - заўседы можна знайсці шмат інфармацыі і дапамогі ад тых хто ўжо даўно з'ехаў.
@Lastavachka мяркую што міграцыя - гэта здрада, і перад сабой, і перад тымі хто застаецца. Асабліва калі ніякі губазік у дзверы да цябе не грукае, і тэрмін у 5+ гадоў калоніі табе не пагражае на самой справе, а не ў фантазіях. Ну і другіх падтурхоўвпць да эміграцыі таксама здрада. Лепш бы запусцілі трэд з падтрымкай адзін аднаго, каб усе пісалі: "я застаюся".
@pikoshyk Я ўжо даўна не ў Беларусі. Тое, што для аднаго здрада, для другога неабходнасць, каб зберагчы сябе. І ў першую чаргу ментальна. Я з павагай адношуся да тых, хто застаецца. Гэта іх выбар. Мой выбар застаецца сабой і прыносіць карысць сваім існаваннем. Я не лічу, што гэта прасцей зрабіць застаўшыся ды трапіўшы ў турму. Калі заставацца і не здраджваць сабе, то ты патрапіш пад рэпрэсіі рана ці позна. Асабіста я не бачу ў гэтым сэнсу. Вы маеце права на іншае меркаванне і іншы выбар.
@Lastavachka Калі карыстацца вашай логікай, то у Беларусі наогул няма будучыні, бо усе сядуць, ці з‘едуць. Але вось ужо 200 гадоў мы пад маскальскай акупацыяй, і амаль кожнае новае пакалене (раз на 30 гадоў) ладзіуь новае паўстанне, і заўжды частка з‘яжджае, а частка людзей застаецца і гадуе сваіх дзяцей, і будзе новае пакаленне і будзе новае паўстанне. Але ніколі яно не будзе з дзяцей тых хто з‘ехаў, толькі з тых, бацькі якіх вытрывалі і засталіся.☝️
@pikoshyk о, цікава. А з якой мэтай заставацца? Дзеля чаго? Быць у Беларусі, хвалявацца ўвесь час, чакаць пакуль нехта прыйдзе і нічога не рабіць? Чысціць стрэльбу і гатовіць план Перамога?
Пінскі Кошык (@pikoshyk@vkl.world)

@Lastavachka Калі карыстацца вашай логікай, то у Беларусі наогул няма будучыні, бо усе сядуць, ці з‘едуць. Але вось ужо 200 гадоў мы пад маскальскай акупацыяй, і амаль кожнае новае пакалене (раз на 30 гадоў) ладзіуь новае паўстанне, і заўжды частка з‘яжджае, а частка людзей застаецца і гадуе сваіх дзяцей, і будзе новае пакаленне і будзе новае паўстанне. Але ніколі яно не будзе з дзяцей тых хто з‘ехаў, толькі з тых, бацькі якіх вытрывалі і засталіся.☝️

Cуполка беларусаў у Mastodon / VKL.world
@pikoshyk Я не згодны. І ў гэтым разважанні ёсць некалькі памылак. 1. Калі Беларусь знікне з мапы - яна больш не з'явіцца ніколі. 2. Тыя хто з'ехаў нічога не робяць, каб бараніць Беларусь. 3. Ніхто не вернецца. 4. Калі нехта асабіста пойдзе за краты за сваю актыўную пазіцыю гэта будзе лепей, чым еслі ён будзе займацца мовай, адукацыяй, палітыкай ці гуманітарнымі праэктамі для беларусаў за мяжой. 5. Трэба казаць на тых, хто не падобны за цябе, што яны здраднікі.
@pikoshyk Навошта казаць, што Беларусь застанецца на мапе толькі дзякуючы тым, хто застаўся. Гэта неяк эгаістычна, не? Ці што той хто з'ехаў - той здраднік. Гэта неяк апраўдае тое што ты застаешся ў Беларусі? Я не ведаю.
@molind А што, нехта ставіць пад сумнеў што наяўнасць Беларусі на мапе залежыць выключна ад тых, хто застаўся? Ці мо тыя хто з‘ехаў будуць весці сябе як габрэі, забараняць сваім дзеця іншыя мовы, асемілявацца з мясцовым насельніцтвам, перанімаць іншаземныя традыцыі, забараняць міжнацыянальныя шлюбы..? Ну канешне не, бо нашчадкі мігрантаў паўстання 1863 наогул не лічаць сябе беларусамі, тое самае і з нашчадкамі мігрантаў 1939 і нават з нашчадкамі мігрантаў 1991 ё пытаннечкі.
@pikoshyk Ну вось ты застаўся. Дзе незалежнасць? Ці ёсць яна? Трэба беларусамі быць, мову вучыць і зараз прасцей дзяцей аддаць у беларускую школу ў Варшаве ці Беластоку, чым у Менску. Беларусы дапамагаюць адзін аднаму і маршамі ходзяць па Вашраве, ды Вільні. Так што не трэба мне казаць, што ў Беларусі тру, а за мяжой - не. Часамі за мяжой больш "Беларусь", чым там адкуль з'ехалі.
@molind наша рэвалюцыя прайграна, кропка. Будзе новае пакпленне, яно і будзе новую рабіць праз 30 год. Але!!! тыяхто з‘ехаў - іх дзеці яе рабіць ўжо не будуць. НЕ БУДУЦЬ. Будуць рабіць дзеці выключна тых, хто застаўся. ТОЛЬКІ ТЫХ ХТО ЗАСТАЎСЯ. Ну а тое што можна зара рабіць, так гэта дакладна тое што робім, пашыраем выкарыстанне мовы. Гэта адзінае што зара варта рабіць. Пашыраць мову можна і зза мяжы. Але на ёмігрантах уся беларусчына скончыца, дзеці вашыя ўжо не будуць бараніць Беларусь.
@pikoshyk А Ціханоўская ня ведае і дарма час марнуе. Можна ж 30 год нічога не рабіць, а потым гэта будзе ужо справа дзяцей. Зразумела. Добрага вам адпачынку ад рэвалюцыі.
@molind напісаў той, хто з‘ехаў каб утульненька пачувацца без стрэсу і гадаваць дзяцей грамадзянамі іншай краіны.
@pikoshyk @molind Людзі, мне не падабаецца гэты срач пад маёй тэмай. У яе была іншая мэта. Хопіць
@Lastavachka @molind а мне не падабаецца што вы людзей агітуеце з‘яжджаць. Выдаляцце трэд, тады і стрэчка спыніца. Бо адно без другога ніяк.
@pikoshyk @molind Агітацыя там толькі ў вашых думках. Дарослыя людзі неяк разбяруцца, з'язджаць ім ці заставацца без мяне. Выдаляць я нічога не буду, але калі вы так ставіце пытанне, вас прыйдзецца заблакаваць, нажаль. Гэта пазбавіць вас ад майго трэду. Бывайце.
@pikoshyk @Lastavachka @molind але ж там ніякай агітацыі, толькі прапанова гуртавацца разам па гэтай тэме
@molind ціханоўская ніякага дачынення да беларусі не мае, і не будзе ніколі мець. Яна агент крамля, а у крэмля шмат лепшых кандыдатур замест яе.
@pikoshyk Зянон Станіслававіч, пералагінцесь. 

@pikoshyk @Lastavachka на мой погляд, ўсе тыя хто з'ехаў могуць максімум уплываць на нешта ў Беларусі чыста культурна, не матэрыяльна. Астатняе літаральна залежыць толькі ад тых, хто знаходзіцца ўнутры.
Павінна быць усё ж наладжана сувязь паміж тымі хто за мяжой ды ўнутры краіны.

І давайце шчыра: калі мы кажам пра эмігрантаў у гэтай размове, то трэба ўдакладняць спецыяльнасць гэтых мігрантаў. І, так, гэта будуць хутчэй айцішнікі. Ці варта пасля гэтага развіваць гэтую тэму далей?

@gosmwelseplzz @Lastavachka з‘ехала 200К+, айцішнікаў усяго ў краіне было со 50К, не больш, з іх з‘ехала не больш за 30%, хутчэй нават 15%. То бок 200К vs 10К, а хто тады астатнія 190К?
@pikoshyk @Lastavachka калі магчыма, можна спасылку на рэсурс са статыстыкай?
@gosmwelseplzz @pikoshyk @Lastavachka адчыняем навіны. І кажуць што было выдана 55 тысяч віз PBH. https://www.gov.pl/web/diplomacy/poland-business-harbour-expands-again Акрамя таго шмат хто з'ехаў па карце паляка. З маіх сяброў з'ехала каля 10 чалавек з сем'ямі. Засталося 3. Карацей, ад асяроддзя залежыць. Па стартапам таксама ёсць статістыка колькі з'ехала. Там пад 90% ужо за мяжой.
Poland Business Harbour expands again - Ministry of Foreign Affairs Republic of Poland - Gov.pl website

Introduced in September 2020 on the initiative of the Polish Investment and Trade Agency, the Poland.

Ministry of Foreign Affairs Republic of Poland

@molind @gosmwelseplzz @pikoshyk @Lastavachka я ведаю шмат людзей, якія карыстаюцца пбх амаль што як турыстычнай візай

Я канешне лічу гэта моцна дзіўным, але ж усё ж не паказальнік

@GomZik Згодны. Ëсць і такія. Але казаць што з'ехала 15% з IT яб не стаў.
@pikoshyk @Lastavachka наколькі ты можаш быць упэўнены, што з гэтых 190к, 60% - гэта не тыя, каму зараз у краіне знахадзіцца небяспечна? Пры тым, што зараз на фоне гэтага дасюль ідуць затрыманні, і расказы аб тым, што камеры перапоўненыя?
@pikoshyk @Lastavachka ну вось хз, зараз не грукае, а потым пагрукае. Мой сябр спакойна з'ехаў, а потым яму ГУБАЗіК стаў слаць пагрозы ў тэлеграме. І вось як даведацца дакладна, што табе нічога не будзе пагражаць?
@Yashimi @Lastavachka каб не з‘ехаў, то не прышлі б і не напісалі. А калі з‘ехаў, то лепш напісаць, бо настальгія і яшчэ захоча вернуцца. Ці вы сапраўды думаеце, што гэта сапраўдны губазік яму пісаў, а не ботаферма арэндаваная ў расеі?) Уяўляю як губазаўцаў прымушаюць даслаць мінімум 5 паведамленняў на дзень і пытаюць у вечары справаздачу 🤣
@pikoshyk @Yashimi губазік ужо паказаў, што яны менавіта так і працуюць, як шайка гопнікаў. Тыя хто вырашаюць застацца — сапраўдныя малайцы. Яны важны. Але нельга абвінавачваць тых хто зь’ехаў. Гэтыя людзі цяпер могуць у бяспецы быць голасам беларусаў для ўсяго свету. Гэта таксама вельмі важна. Не забывайце што не тыя хто з’яжджае здраджваюць дзяржаве, а дзярджава здрадзіла ім.
@tentaclius @Yashimi беларусам не тржба голас за мядой. Наогул не тржэба, ні ціханосікі, ні якіядругія субліманты не патрэбны. Мо каліноўцы толькі патрэбны, ды асіатнія беларускія ваяры ва украіне, але ж тыя хто з‘ехаў у асноўным не ваяры, і з‘ехалі ў асноўным не таму што ім нешта нават пагражала.
@pikoshyk @Yashimi адвучайцеся казаць за ўсіх беларусаў. Вам не патрэбныя, нам патрэбныя. Усе беларусы. Нават здраднікі кшталту Зянона.
@pikoshyk @Lastavachka та я хв, калі шчыра, ужо нічому не здзіўляюся і нічога не чакаю, як кажацца
@Yashimi @Lastavachka та яны так яшчэ ў 2020 пачалі рабіць, запужваюць, а калі спужаўся і з‘ехаў, то адразу перадаюць твае дадзеныя ботам і тыя напмсваюуь табе і ў страхе трымаюць. Гэта самы лёгкі быў шлях задушыць пратэст.

@pikoshyk @tentaclius @molind @Yashimi мне таксама балюча ад усяго, што адбывалася і адбываецца, ад гэтай несправядлівасці, ад сфальсіфікаваных выбараў, ад забойств, ад колькасці людзей за кратамі, ад вайны. Калі болю так шмат, то ён выходзіць на тых, да каго мы можам дацянуцца. Паверце, людзям, якія мігрырывалі не салодко, але шмат хто працягвае рабіць вельмі шмат нават з-за мяжы для Беларусі і беларусаў.

p.s мне небяспечна пакуль вяртацца, але збіраюся гэта зрабіць, калі гэта стане магчымым

@Lastavachka я не планую пераязжаць у бліжайшай будучыні (з мяне пакуль хопіць)
З польскай мовай варыянтаў не шмат 😜
А куды збіраецеся? Які горад?
@mikalai Ох, гэтыя нашыя пераезды...)
Ці Гданьск, ці Варшава) Будзе залежыць ад таго, дзе я змагу працаваць настаўніцай. Дакладней, дзе працы будзе больш)
@Lastavachka А вы працуеце онлайн ці офлайн?
Калі першае, то ў Гданьску мора :))
@mikalai і так, і так)
Але я хачу ў беларускую школу, бо працаваць з класам мне таксама падабаецца

@Lastavachka тады падпішыце вось гэта, калі яшчэ не зрабілі

https://lixtar.media/sbor-podpisau-belmova-u-polskich-shkolach

За беларускую мову ў польскіх школах

Збор подпісаў за магчымасць вывучаць беларускую мову ў польскіх школах

@mikalai ужо з двух акаунтаў✔️
Але ў Падляшша я не паеду🙈
@Lastavachka
два акаўнты 👍
для мяне Падляшша таксама нешта не тое 🙃
@mikalai так, менавіта мора мяне і прываблівае, хай і халоднае) ды там у мяне зараз сябры жывуць, у Гданьск прасцей было б
@Lastavachka так, яно тут халоднае, але ў летку ёсць прыкладна 2-3 тыдні, калі яно выглядае як куротнае (вельмі шмат людзей, усе купаюцца, вельмі цёпла)
Астатнім цасам толькі любавацца, альбо загартоўвацца і можна на працягу года купацца 🤪
@mikalai так, гэта справа звычкі) Памятаю, у красавіку ў Бярэзіне плавала🥶, бо больш не было дзе — і нічога

@Lastavachka ага, а пасля гэтага паехалі "ў выраі" - накупаліся ў красавіку 😂

Мой вопыт адкрыцця купальнага сезону ў Беларусі - сярэдзіна мая