Людцы, ёсць ідэя💡
Ведаю, што шмат хто плануе і шмат каму трэба перабіраецца ў іншыя краіны.
Якраз на днях абмяркоўвала гэта з псіхолагам — што жаданне і планы ёсць, але патрэбна падтрымка, каб не спужацца і не саскочыць.
Прапаную аб'яднацца па гэтай тэме і пісаць, што плануецца і што робіцца для дасягнення мэты пераезду.
Што думаеце?
І тэг #міграцыя

❗калі ласка, без срачаў тут😾

@Lastavachka мяркую што міграцыя - гэта здрада, і перад сабой, і перад тымі хто застаецца. Асабліва калі ніякі губазік у дзверы да цябе не грукае, і тэрмін у 5+ гадоў калоніі табе не пагражае на самой справе, а не ў фантазіях. Ну і другіх падтурхоўвпць да эміграцыі таксама здрада. Лепш бы запусцілі трэд з падтрымкай адзін аднаго, каб усе пісалі: "я застаюся".
@pikoshyk о, цікава. А з якой мэтай заставацца? Дзеля чаго? Быць у Беларусі, хвалявацца ўвесь час, чакаць пакуль нехта прыйдзе і нічога не рабіць? Чысціць стрэльбу і гатовіць план Перамога?
Пінскі Кошык (@pikoshyk@vkl.world)

@Lastavachka Калі карыстацца вашай логікай, то у Беларусі наогул няма будучыні, бо усе сядуць, ці з‘едуць. Але вось ужо 200 гадоў мы пад маскальскай акупацыяй, і амаль кожнае новае пакалене (раз на 30 гадоў) ладзіуь новае паўстанне, і заўжды частка з‘яжджае, а частка людзей застаецца і гадуе сваіх дзяцей, і будзе новае пакаленне і будзе новае паўстанне. Але ніколі яно не будзе з дзяцей тых хто з‘ехаў, толькі з тых, бацькі якіх вытрывалі і засталіся.☝️

Cуполка беларусаў у Mastodon / VKL.world
@pikoshyk Я не згодны. І ў гэтым разважанні ёсць некалькі памылак. 1. Калі Беларусь знікне з мапы - яна больш не з'явіцца ніколі. 2. Тыя хто з'ехаў нічога не робяць, каб бараніць Беларусь. 3. Ніхто не вернецца. 4. Калі нехта асабіста пойдзе за краты за сваю актыўную пазіцыю гэта будзе лепей, чым еслі ён будзе займацца мовай, адукацыяй, палітыкай ці гуманітарнымі праэктамі для беларусаў за мяжой. 5. Трэба казаць на тых, хто не падобны за цябе, што яны здраднікі.
@pikoshyk Навошта казаць, што Беларусь застанецца на мапе толькі дзякуючы тым, хто застаўся. Гэта неяк эгаістычна, не? Ці што той хто з'ехаў - той здраднік. Гэта неяк апраўдае тое што ты застаешся ў Беларусі? Я не ведаю.
@molind А што, нехта ставіць пад сумнеў што наяўнасць Беларусі на мапе залежыць выключна ад тых, хто застаўся? Ці мо тыя хто з‘ехаў будуць весці сябе як габрэі, забараняць сваім дзеця іншыя мовы, асемілявацца з мясцовым насельніцтвам, перанімаць іншаземныя традыцыі, забараняць міжнацыянальныя шлюбы..? Ну канешне не, бо нашчадкі мігрантаў паўстання 1863 наогул не лічаць сябе беларусамі, тое самае і з нашчадкамі мігрантаў 1939 і нават з нашчадкамі мігрантаў 1991 ё пытаннечкі.
@pikoshyk Ну вось ты застаўся. Дзе незалежнасць? Ці ёсць яна? Трэба беларусамі быць, мову вучыць і зараз прасцей дзяцей аддаць у беларускую школу ў Варшаве ці Беластоку, чым у Менску. Беларусы дапамагаюць адзін аднаму і маршамі ходзяць па Вашраве, ды Вільні. Так што не трэба мне казаць, што ў Беларусі тру, а за мяжой - не. Часамі за мяжой больш "Беларусь", чым там адкуль з'ехалі.
@molind наша рэвалюцыя прайграна, кропка. Будзе новае пакпленне, яно і будзе новую рабіць праз 30 год. Але!!! тыяхто з‘ехаў - іх дзеці яе рабіць ўжо не будуць. НЕ БУДУЦЬ. Будуць рабіць дзеці выключна тых, хто застаўся. ТОЛЬКІ ТЫХ ХТО ЗАСТАЎСЯ. Ну а тое што можна зара рабіць, так гэта дакладна тое што робім, пашыраем выкарыстанне мовы. Гэта адзінае што зара варта рабіць. Пашыраць мову можна і зза мяжы. Але на ёмігрантах уся беларусчына скончыца, дзеці вашыя ўжо не будуць бараніць Беларусь.
@pikoshyk А Ціханоўская ня ведае і дарма час марнуе. Можна ж 30 год нічога не рабіць, а потым гэта будзе ужо справа дзяцей. Зразумела. Добрага вам адпачынку ад рэвалюцыі.
@molind напісаў той, хто з‘ехаў каб утульненька пачувацца без стрэсу і гадаваць дзяцей грамадзянамі іншай краіны.
@pikoshyk @molind Людзі, мне не падабаецца гэты срач пад маёй тэмай. У яе была іншая мэта. Хопіць
@Lastavachka @molind а мне не падабаецца што вы людзей агітуеце з‘яжджаць. Выдаляцце трэд, тады і стрэчка спыніца. Бо адно без другога ніяк.
@pikoshyk @molind Агітацыя там толькі ў вашых думках. Дарослыя людзі неяк разбяруцца, з'язджаць ім ці заставацца без мяне. Выдаляць я нічога не буду, але калі вы так ставіце пытанне, вас прыйдзецца заблакаваць, нажаль. Гэта пазбавіць вас ад майго трэду. Бывайце.
@pikoshyk @Lastavachka @molind але ж там ніякай агітацыі, толькі прапанова гуртавацца разам па гэтай тэме
@molind ціханоўская ніякага дачынення да беларусі не мае, і не будзе ніколі мець. Яна агент крамля, а у крэмля шмат лепшых кандыдатур замест яе.
@pikoshyk Зянон Станіслававіч, пералагінцесь.