Вёска Бачэйкава, паміж Бешанковічамі і Лепелем. Сядзіба Цеханавецкіх будавалася ў другой палове 18 - пачатку 19 ст. Палац, нажаль, не захаваўся. Першым вас сустрэне невялікі флігель, крыху далей памятны крыж, дом для рабочых, дом пісара (з калонамі) і на двары цагляная стайня з вельмі сакавітымі дзвярыма. Больш я нічога са спісу на глобусе не знайшоў.
.
#побеларуси #бочейково #усадьба #флигель #конюшня #абандон #уютныеебеня #заброшка #кастрычнік #сядзіба #бачэйкава #oldstyle #village #country #abandoned #fujiphoto #fujiphotography #belarus #old #heritage #forgotten #lost #ciechanowiecki #architecture #style
Невядомая гаспадарчая пабудова ў вёсцы Пугачова, пад Бягомлем. Ехаў сюды дзеля адной цаглянкі з высечаным на ёй годам, думаў пра год пабудовы. Ледзьве знайшоў, некалькі разоў хадзіў вакол. Міма праходзіў п'яны дзед, з ліку мясцовых. Дзед цікавы аказаўся, шмат каго ведае і ўсюды бываў. У яго слова-паразіт было "шах". Я не адразу зразумеў. Паказаў мне жылы дом, зроблены з такой жа цэглы, якая ёсць у гэтым будынку. Дом напалову заселены да гэтага часу. Гэтую пабудову выкупілі, збіраюцца зрабіць з яе звычайны жылы дом. З такімі сценамі павінна быць цеплыня ўзімку і прахалодна ўлетку.
Праз некаторы час я вярнуўся сюды яшчэ раз. Кут падзення сонечнага святла дазволіў лепш разгледзець тыя самыя цаглінкі. Гледзячы на ​​тое, як Талян высякаў сваё імя, я засумняваўся ў сапраўднасці "1863". Побач бегаў прыязны сабакен, які быў злоўлены і старанна пагладжаны.
Не ведаю, чаму ў мяне ў галаве круціцца бровар. Магчыма мясцовы дзед мінулым разам так казаў. На картах адзначана як гаспадарчая пабудова.
.
#побеларуси #хозпостройка #усадьба #пугачево #бутоваякладка #будынак #сядзіба #бичтрип #кирпич #historical #heritage #unlost #fujiphotography #fujiphoto #architecture #belarus #oldstyle #country #countrystyle #vintage #уютныеебеня #уютныйдом #stones #бровар #спиртзавод #дом #кирпичи #докшицы #падарожжа #беларусь #вёска #старина #village #unlost
Сядзіба Нядзвецкіх (ці Мядзвецскіх), другая палова 19 ст. Знаходзіцца ў вёсцы Двор-Нізгалова, таксама паміж Бешанковічамі і Лепелем. У нядаўнія часы тут была нейкая школа. Зараз амаль усё зачынена і закалочана. Але вядома, што нехта ўрэшце яе набыў.
Здаецца, ў палове кузні хтосьці жыве. Прынамсі фіранкі вісяць у вакенцы. Яна сустракае адразу ля дарогі. Крыху далей стаіць цыліндрычная вяндлярня. Зараз у ёй жывуць какішы, якія сядзяць у вакне і сочаць за вамі. Глыбей у парку захаваўся сам сядзібны дом і кухня з такімі прыгожымі фігурнымі вокнамі. У падвале сядзібнага дома нас чакаў сюрпрыз.
.
#сядзіба #восень #спадчына #пабеларусі #гістарычнаякаштоўнасць #парк #побеларуси #вёска #витебщина #віцебшчына #усадьба #belarus #fujiphotography #fujiphoto #old #oldstyle #country #countrystyle #village #park #bricks #architecture #heritage #historical #коптильня #винтаж #vintage
Which one is better?
.
#moon #astro #fujiphoto #nightly #lunar
Always Anti-Fascist
From a work trip to NYC (2018)

📸 Fuji x100T

#fujiframez #newyork #pixelfed #antifascist #nyc #x100t #graffiti #streetphotography #cityscape #photography #fujiphoto