Запіс #літаратурны

Стары трамвай далоў уносіць мае думкі.
За брудным шклом спадае красавіцкі сьнег -
Нам падарунак ад нябёсаў на дзень дурняў.
Шкада, іронія ня выратуе сьвет.

https://t.me/zhlich/169 цалкам

Zhubleny Lichtaryk

Стары трамвай далоў уносіць мае думкі. За брудным шклом спадае красавіцкі сьнег - Нам падарунак ад нябёсаў на дзень дурняў. Шкада, іронія ня выратуе сьвет. Агні цьмянеюць у шалеючай завеі, А вецер стогне нема, згадваючы лёс. Стары трамвай паволі рухаецца ўперад. Ён сустракае невядомае бязь сьлёз. Мне падаецца, даўно скончыліся рэйкі. Я не магу згадаць, калі апошні раз Спыняўся рух трамвая; ці напэўна Кудысьці хочацца даехаць мне на час. Калі навокал сьвет звужаецца да кропкі, Так лёгка робіцца забыцца на яго. Для шчасьця застаецца трэба толькі Завея, грукат колаў, шэраг ліхтароў.

Telegram

запіс #літаратурны
https://t.me/zhlich/167
крыху дэпрэсіі вам на вечар панядзелку

Калейка бяжыць прад вачыма
Калейны раз.
Вандроўкі ад частасьці страцілі дух рамантыкі.
А як там жыве Айчына
Цяпер бяз нас?
Як мы разышліся ад Азіі да Атлянтыкі.

Zhubleny Lichtaryk

Калейка бяжыць прад вачыма Калейны раз. Вандроўкі ад частасьці страцілі дух рамантыкі. А як там жыве Айчына Цяпер бяз нас? Як мы разышліся ад Азіі да Атлянтыкі. Мне быццам прасьцей, бо зусім я ня знаю зор: І ноч мне ніколі не скажа, што я далёка. Хтось роднае неба заўсёды нясе з сабой. Але нада мною заўсёды плывуць аблокі. Мне болей за ўсё падабаецца пустата: Імжа, ці пяскі, ці бясконцая далеч мора. Там можна ня сплюшчываць вочы, каб прыгадаць Усё, што цяпер засталося адное ў мроях. Ці, можа, наогул ніколі не існавала? Дзяцінства мінула ў ружовых марах. Юнацтва праходзіць пад іншым сьцягам. Няпэўнасьцю ў заўтра адзначым сталасьць. Ці маем надзею яшчэ на старасьць?

Telegram

В. Ластоўскі

Гэты верш быў напісаны, каб ушанаваць памяць забітых па загадзе рэжыму, калі, здавалася, самы чорны час ужо мінуў. Але аўтар радкоў быў растраляны празь некалькі месяцаў пасьля напісаньня, гэта быў 1938-ы год, за год да пачатку другой усясьветнай

І скончу радкамі са свайго ўласнага вершу:

Не скажу, што над намі згусьцілася цемра:
Тут ніколі яшчэ не было сьвятла.
Але ўсё ж засынай. І аднойчы, пэўна,
Ты прачнешся ў краіне з уласных мар.

#ночрастраляныхпаэтаў
запіс #літаратурны

Zhubleny Lichtaryk

Я жыву на зямлі, дзе расколіны ў глебе Сыходзяць далёка, ды множацца з кожным днём. Я пакінуў Радзіму, але дзе б я не быў, Ня бачыў намёку, як мне абысьці каньён. А расколіны шырацца там, дзе маглі бы У іншым сусьвеце трывала стаяць масты. Кожны ў пошуках выраю можа быць хцівым, А восеньскі вецер ніяк не дае застыць. Я гляджу на ахвяраў, што гэтую тоўшчу Дарэмна спрабуюць шаўковаю ніткай сьцягнуць. Я ім спачуваю, але і зайздрошчу, Бо я не магу так паверыць бяздумна ў цуд. А расколіны шырацца там, дзе на мапе Няўзрочнай крывою ідзе павуціньне меж. І няма на ёй выраю, ён дзе ня мае Няспыннай крывёю чырвоныя рэкі цекчы. Толькі дзе мне яго знайсьці?

Telegram
запіс #літаратурны
у 500 сымбаляў не зьмяшчаецца, таму спасылкай
https://t.me/zhlich/164
Zhubleny Lichtaryk

Цені праносяцца перад тварам Без паўтарэньняў, але... Ізнову. З колькімі зь іх я застацца марыў? З колькімі зь іх я яшчэ знаёмы? Рэкі няўмольна цякуць наперад. Я так баюся паддацца плыні, Што кожны дзень выхаджу на бераг, Каб безнадзейна адстаць ад іншых. Там прывітаюць мяне з пашанай Тыя, хто думкі ня мае нават, Што можна раптам пакінуць хату. І заклікаюць застацца разам, Апавядаць, як шукаў я вырай, Што не існуе - вядома - сьмешна. Шчасьцю сьляпому зайздрошчу шчыра... Й кожную ноч уцякаю сьпешна. Там, у віруючай плыні рэчак Я сустракаю тых, хто мне блізкі. Веру. Шаную. Люблю. Бясспрэчна. Толькі ня вытрымаць доўга ціску. І на чарговым крутым звароце Вытнуся зноў а каменны бераг. Цені чакалі яшчэ напроці. Варта міргнуць - а навокал нерат.

Telegram

запіс #літаратурны

Ноч лістапада сыпле на землю зорамі,
Быццам бы мала таго, што ўсе дрэвы голыя.
Хутка апошняя скоціцца белай зданьню.
Я... я так і ня змог загадаць жаданьне.

Неба чарнее, надвор'е трымціць пустэчаю.
Высахлы ліст апускаецца мне на плечы.
Мякка кране - адчуваю, што ў гэтым дотыку
Болей пяшчоты за ўсё чалавецтва ўвогуле.

Вецер заціх, бо працягваць ужо ня ў стане.
Я супыніўся насупраць наканаваньня.
Мёртвае лісьце глядзіць на мяне з дакорам:
Зоры упалі, ці ты не хацеў да зораў?

запіс #літаратурны

Праз шчыльныя ды каляровыя мроі
Праскочыць ланцуг недарэчных разваг,
Наколькі бязглузда гуляць у герояў,
Калі вершы пішуць, хто перамог.

Навошта жаданьне зрабіцца ахвярай
Нам дорыць салодкі прываблівы смак?
Чаму замест шчасьця мы выбіраем
Ірвацца наперад, дзе шчасьця няма?

запіс #літаратурны

Сьвітанак. Нясьмелыя першыя промні
Фарбуюць туман у ружовы сацін.
Я гэтакі вечны гаротны вандроўнік,
Што болей за пекла баіцца сысьці,

Згубіць мімалётнае шчасьце, і подых
Зьбіваецца з рытму, і цісьне ў грудзях.
Я болей за вырай люблю непагоду,
Што мне не дазволіць адправіцца ў шлях...

запіс #эстэтычны ды #літаратурны
Ціха месяц адзінокі
Ходзіць ў небе над зямлёю,
Неразгаданы, далёкі,
Што ты бачыш пад сабою?

Бачыш слёзы ты людскія,
Як яны з расою льюцца,
А ў тумане думкі злыя
Горкім плачам аддаюцца;

Як без долі і без хлеба
Працавіты люд наш гнецца...
Кінь ты жальбу нашу ў неба –
Няхай неба ўскалыхнецца!
© Якуб Колас