запіс #літаратурны
у 500 сымбаляў не зьмяшчаецца, таму спасылкай
https://t.me/zhlich/164
Zhubleny Lichtaryk

Цені праносяцца перад тварам Без паўтарэньняў, але... Ізнову. З колькімі зь іх я застацца марыў? З колькімі зь іх я яшчэ знаёмы? Рэкі няўмольна цякуць наперад. Я так баюся паддацца плыні, Што кожны дзень выхаджу на бераг, Каб безнадзейна адстаць ад іншых. Там прывітаюць мяне з пашанай Тыя, хто думкі ня мае нават, Што можна раптам пакінуць хату. І заклікаюць застацца разам, Апавядаць, як шукаў я вырай, Што не існуе - вядома - сьмешна. Шчасьцю сьляпому зайздрошчу шчыра... Й кожную ноч уцякаю сьпешна. Там, у віруючай плыні рэчак Я сустракаю тых, хто мне блізкі. Веру. Шаную. Люблю. Бясспрэчна. Толькі ня вытрымаць доўга ціску. І на чарговым крутым звароце Вытнуся зноў а каменны бераг. Цені чакалі яшчэ напроці. Варта міргнуць - а навокал нерат.

Telegram