Дарэчы, калі мы ўжо загаварылі пра лічбы ў кітайскай мове, дык можна зрабіць запіс #адукацыйны
У кітайцаў лічбы мераюцца ня тысячамі, а дзясяткамі тысяч. То бок не 1 000 000, а 100 0000. Таму няма слова "мільён", але ё слова "сто мільёнаў". Спачатку крыху нязручна, але пакрысе прызвычаіўся
запіс #адукацыйны
Асаблівасьці вымаўленьня беларускае мовы (за выняткам банальнага)
1. Сь! Ну, яшчэ "ць", "зь" ды "дзь", вядома. Нейкі расейскі мовазнаўца апісаў гэтыя гукі як "звышмяккія", бо ён ня звык так размаўляць, мабыць, языку бракуе гнуткасьці
2. Р, ч, дж - а вось гэтыя гукі наадварот "звышцьвёрдыя". Мяккіх зусім няма
3. Поўнагалосьсе - пастаяннае чаргаваньне галосных з зычнымі. Для гэтага карыстуюцца беглыя ды прыстаўныя гукі
4. Асыміляцыя - падабенства папярэдняга гуку на наступны
запіс #адукацыйны
Вельмі люблю кітайскую мову за тое, што большасьць імёнаў ды назваў сапраўды нешта азначаюць. Сёньня даведаўся пра існаваньне гораду "Крыніца Алкаголю". Па легендзе, нейкі чалавек падарожнічаў па Кітаю ды каштаваў віно розных мясьцін. Аднойчы ён ішоў празь Вялікую Пустэльню, вельмі смагнуў вады. І калі нарэсьце знайшоў крыніцу, выпіў адразу вельмі шмат ды заснуў. А зранку прачнуўся яшчэ п'яны ды сказаў, што гэтая вада лепш за ўсё віно сусьвету, ды даў назву гэтаму мястэчку)
запіс #адукацыйны ды #эстэтычны
Сёньня паразмаўляем пра купалы праваслаўных цэркваў. Купалы можна падзяліць на тры тыпы паводле формы ды эпохі.
1. Бізантыйскі купал. Самы стары з мураваных цэркваў. Мае форму сьплюшчанай паўсфэры, гістарычна ставіўся на квадратную аснову, але можа таксама ставіцца й на круглую. Нажаль, цяпер захавалася вельмі мала будынкаў такога стылю. Фота: Полацак, 1 - сабор Падвышэньня Крыжа; 2 - макет Сафійскага сабору
запіс #адукацыйны ды крыху #агітацыйны
У сувязі з надыходзячымі сьвятамі сьпяшаюся нагадаць, што сёмага студзеня Раство не "праваслаўнае", а "рпцшнае".
Праваслаўныя Румыніі, Балгарыі ды некаторых іншых краін сьвяткуюць Раство па грэгарыянскаму календару, гэтак жа як гэта рабілі праваслаўныя Вялікага Княства Літоўскага, пачынаючы з 1582-га году.
Традыцыя сьвяткаваць сёмага прыйшла пасьля падзелаў Рэчы Паспалітай разам зь "вяртаньнем" да старога календару
запіс #адукацыйны
Я думаю, кожны ведае, што 2D графіка бывае растравай ды вэктарнай. Але з 3D графікай звычайны чалавек амаль не сутыкаецца. Я кажу пра інтэрактыўнае 3D, а не пра 2D адлюстраваньне трохмернай прасторы. 3D графіка мае тры тыпы: brep (межавае адлюстраваньне) - вектар, mesh (сетка) - вектар+растар ды point cloud (хмара кропак) - растар
запіс #адукацыйны
#нештапанянашаму
Заўжды ведаў, што беларусы гультаі, але цяпер маю гэтаму навуковае пацьверджаньне. Кітайцы пасьля сьвітанку кажуць 早上好 zaoshang hao (добрага ранку), перад абедам кажуць 上午好 shangwu hao (добрага "перадабеду"?), днём кажуць 中午好 zhongwu hao (ня буду працягваць перакладаць), пасьля абеду 下午好 xiawu hao, а ўвечары - 晚上好 wanshang hao. А ў нас што? Прадраў вочы - сьветла, значыць, добры дзень. Цёмна - ну то добры вечар