Maksim Kryvič 

51 Followers
26 Following
39 Posts

Я беларускі паэт і перакладнік на беларускую, аматар творчасці і творцаў.

Цікаўлюся мастацтвам, кніжкамі ды файнай музыкай падчас начных шпацыраў.
Spiecyjalna nie vyvučaŭ, ale vałodaju łacinkaj.

Заснавальнік невялікага мастацкага праекта @masvet_by, у якім можа паўдзельнічаць КОЖНЫ прадстаўнік беларускага мастацтва.

Буду публікаваць тут свае творы, нейкія там запісы ды нешта яшчэ.

Мой тэлеграмhttps://t.me/m_kryvichV
«Новы свет», ТГhttps://t.me/masvet_by

Ціша.
Спякотны вечар.
Над галавою — неба.

Сонца.
Аблокава зграя
да самага небакраю...

https://t.me/m_kryvichV/298

дом месяца 🌙

#верш Ціша. Ціша. Спякотны вечар. Над галавою — неба. Сонца. Аблокава зграя да самага небакраю... Бялюткі рамонак у полі стане барвовым макам з чужыцкай рукі і волі. Пакіне ён нас без долі, пакіне сам-насам з катам, з варожым ботам салдата. Такое было не раз. Брат стане насупраць брата, пад рознымі пад сцягамі. вось гэта і будзе з намі, вось гэта чакае нас. Ціша. Спякотны вечар. Над галавою — неба. Месяц. вароніна зграя да самага небакраю... • • • • • Ciša. Ciša. Spiakotny viečar. Nad hałavoju — nieba. Sonca. Abłokava zhraja da samaha niebakraju... Bialutki ramonak u poli stanie barvovym makam z čužyckaj ruki i voli. Pakinie jon nas biez doli, pakinie sam-nasam z katam, z varožym botam sałdata. Takoke było nie raz. Brat stanie nasuprać brata, pad roznymi pad ściahami. voś heta i budzie z nami, voś heta čakaje nas. Ciša. Spiakotny viečar. Nad hałavoju — nieba. Miesiac. varonina zhraja da samaha niebakraju... • • •

Telegram
Новы верш, што поўны маёй пяшчоты 🌌
Novy vierš, što poŭny majoj piaščoty 🌌
А ці жыве Мастадон?
@zmicier цікава... Не думаў, што ўвогуле магчыма вымавіць гук [з] у такім выпадку 🤔
Толькі калі слова не па складах вымаўлялі.

@zmicier

Прыстаўка "без-/бяз-" — перад галоснымі і звонкімі зычнымі.
"Бес-/бяс-" — перад глухімі зычнымі.

Можа, ў вельмі-вельмі старых тэкстах можна сустрэць слова "безкаштоўны", але на сённяшні дзень так нельга пісаць/казаць. Гэта звычайная памылка. І ніякі не ўкраінізм.

@anekomaton @zmicier а гэта прыкладна якая частка падкаста? Цікава паслухаць
Сярод макулатурнага срэбра літаратуры я знайшоў сапраўднае золата паэзіі нацыянальнай годнасці.

Пакуль рэмантаваў макулатурную кніжку, убачыў вось такую мілую птушку ад мінулага ўладальніка.

Гэта кніга "Абуджаная памяць" Анатоля Верабейкі, нарыс жыцця і творчасці У. Караткевіча 🕊

Што вам варта ведаць пра мяне як паэта-артыста:

За дзень да мерапрыемства:
— Ды без базару, напішу я вам вершык на тэму!

У дзень мерапрыемства:
[12:00] — Во, напісаў такі! Цудоўна выйшла! Даўно так не пісаў!
[18:00] — Цьху! Гаўніна нейкая выйшла! Не буду сваё сёння чытаць, дапісаць трэ, і ўвогуле мне яшчэ з дзясятак чужых вершаў чытаць трэба...

Сам гэты верш (яго чарнавік) па спасылцы:
https://t.me/m_kryvichV/225

дом месяца 🌙

#верш #чарнавік Вось верш, пра які я пісаў у сацсетках. Яшчэ раз прарэкламую іх, калі вы не супраць) Mastadon: https://vkl.world/@m_kryvich/110674426109058042 Twitter: https://twitter.com/MKryvich/status/1677398085146648590?s=19 • • • • • Вянок (чарнавік) Светлая ноч і купальскія песні, Шэпат квітнеючых зёлак у ног, Шоргат у дзічкавым спелым агрэсце, Ціха гайдаецца ў рэчцы вянок. Дзеўчына з берага ў воду глядзела, Дзесь па-за ёй на галля вышыню Зорка зляцела з паходні, бы з неба, Чыстая зорка жывога агню. Та асвяціла ля дрэва парэчкі, Зёлкі, агрэсту густыя кусты, Брата-сястрыцу, дзяўчыну ля рэчкі, Хвалі падзоркавай чыстай вады. Светлая ноч і купальскія песні, Шэпат квітнеючых зёлак у ног... Хлопец сядзіць ля ракі у агрэсце. Ловіць у плыні дзявочы вянок. • • • • •

Telegram