Maksim Kryvič 

51 Followers
26 Following
39 Posts

Я беларускі паэт і перакладнік на беларускую, аматар творчасці і творцаў.

Цікаўлюся мастацтвам, кніжкамі ды файнай музыкай падчас начных шпацыраў.
Spiecyjalna nie vyvučaŭ, ale vałodaju łacinkaj.

Заснавальнік невялікага мастацкага праекта @masvet_by, у якім можа паўдзельнічаць КОЖНЫ прадстаўнік беларускага мастацтва.

Буду публікаваць тут свае творы, нейкія там запісы ды нешта яшчэ.

Мой тэлеграмhttps://t.me/m_kryvichV
«Новы свет», ТГhttps://t.me/masvet_by

Ціша.
Спякотны вечар.
Над галавою — неба.

Сонца.
Аблокава зграя
да самага небакраю...

https://t.me/m_kryvichV/298

дом месяца 🌙

#верш Ціша. Ціша. Спякотны вечар. Над галавою — неба. Сонца. Аблокава зграя да самага небакраю... Бялюткі рамонак у полі стане барвовым макам з чужыцкай рукі і волі. Пакіне ён нас без долі, пакіне сам-насам з катам, з варожым ботам салдата. Такое было не раз. Брат стане насупраць брата, пад рознымі пад сцягамі. вось гэта і будзе з намі, вось гэта чакае нас. Ціша. Спякотны вечар. Над галавою — неба. Месяц. вароніна зграя да самага небакраю... • • • • • Ciša. Ciša. Spiakotny viečar. Nad hałavoju — nieba. Sonca. Abłokava zhraja da samaha niebakraju... Bialutki ramonak u poli stanie barvovym makam z čužyckaj ruki i voli. Pakinie jon nas biez doli, pakinie sam-nasam z katam, z varožym botam sałdata. Takoke było nie raz. Brat stanie nasuprać brata, pad roznymi pad ściahami. voś heta i budzie z nami, voś heta čakaje nas. Ciša. Spiakotny viečar. Nad hałavoju — nieba. Miesiac. varonina zhraja da samaha niebakraju... • • •

Telegram
Новы верш, што поўны маёй пяшчоты 🌌
Novy vierš, što poŭny majoj piaščoty 🌌
Сярод макулатурнага срэбра літаратуры я знайшоў сапраўднае золата паэзіі нацыянальнай годнасці.

Пакуль рэмантаваў макулатурную кніжку, убачыў вось такую мілую птушку ад мінулага ўладальніка.

Гэта кніга "Абуджаная памяць" Анатоля Верабейкі, нарыс жыцця і творчасці У. Караткевіча 🕊

Ty viedaješ praŭdu i prahnieš svabody;
Tabie niepatrebnyja niečyja zhody;
Nie budzieš tryvaci gvałtoŭny prymus,
A z honaram kryknieš, što ty — biełarus!

Ale jość prablema, padobnaja zmovie,
Što mović nie chočaš na matčynaj movie.
”Čužynskaja lepšaja. Taja — na hust...”.
Jaki ž ty tady, bracie moj, biełarus?

• • • • •

(4/4)

Biełarus?

Pakul ty siadziš za śniadankavaj kavaj,
Hartajučy zbornik paemaŭ Kupały,
Zdymaješ u ”storyz” bialavy abrus,
Upeŭnieny ty, byccam ty — biełarus.

Ty pilna hladziš, vykryvaješ zahany,
U tvitery pišaš pra drennaść dziaržavy.
Hladziš u akienca, čakajučy bus.
Čamu i navošta? Bo ty — biełarus.

(3/4)

Ты ведаеш праўду і прагнеш свабоды;
Табе непатрэбныя нечыя згоды;
Не будзеш трываці гвалтоўны прымус,
А з гонарам крыкнеш, што ты — беларус!

Але ёсць праблема, падобная змове,
Што мовіць не хочаш на матчынай мове.
"Чужынская лепшая. Тая — на густ...".
Які ж ты тады, браце мой, беларус?

• • • • •

(2/4)

#верш #łacinka (nižej)

Беларус?

Пакуль ты сядзіш за сняданкавай кавай,
Гартаючы зборнік паэмаў Купалы,
Здымаеш у "сторыз" бялявы абрус,
Упэўнены ты, быццам ты — беларус.

Ты пільна глядзіш, выкрываеш заганы,
У твітэры пішаш пра дрэннасць дзяржавы.
Глядзіш у акенца, чакаючы бус.
Чаму і навошта? Бо ты — беларус.

(1/4)

#вітанкі (2.0v)

🌙 #Вітаю вас, паны і паненачкі, спадары і спадарачкі, у творчым маім пакоі! ✨
Я беларускі паэт і перакладнік на беларускую, аматар творчасці і творцаў.

Цікаўлюся мастацтвам, кніжкамі ды файнай музыкай падчас начных шпацыраў.
Časam pišu łacinskimi litarami, bo mahu.

Заснавальнік невялікай мастацкай суполкі @masvet_by, у якой можа паўдзельнічаць КОЖНЫ беларускі творца мастацтва.

Буду публікаваць тут свае творы, нейкія там нататкі ды нешта яшчэ.

https://t.me/m_kryvichV☀

Telegram – a new era of messaging

Fast. Secure. Powerful.

Telegram

МІРАТВОРЦА 1945
[фрагмент з твора]
15.12.22

”Усю Зямлю з'ядналі мы,
Каб болей не было вайны,
Каб патушыць на ім агні —
На цэлым свеце.
Каб зорнай пасярод сціжмы́
Адні не засталіся мы —
Стаяць, па локці у крыві —
На ўсёй планеце...”

Поўны тэкст па спасылкам ніжэй:
☀Мой тг: https://t.me/m_kryvichV/118☀
☀Новы свет: https://t.me/masvet_by/614☀

#верш #мастацтва #НовыСвет #белтві #белліт

паўночны выраканец

#верш #Максім_Крывіч МІРАТВОРЦА 1945 15.12.22 Усю Зямлю з'ядналі мы, Каб болей не было вайны, Каб патушыць на ім агні — На цэлым свеце. Каб зорнай пасярод сціжмы́ Адні не засталіся мы — Стаяць, па локці у крыві — На ўсёй планеце. Каб чулі дзеці шам травы, Мы захавалі міра цвет. Зрабіліся усе сябры У свеце, дзе няма вайны. Патрэбны людзям мы былі, Ішлі мы проці ўсіх прыкмет: Змагаліся за лёс Зямлі — Інакш мы проста не маглі... І чалавек, што сёння ёсць, Сваю стрымае пэўна злосць — І станем непатрэбны мы У свеце, дзе няма вайны...

Telegram