1/2: Ёсць рэчы якія, здаецца, існуюць адвечна. Мала хто згадае як яны ўвайшлі ў наша жыццё і яшчэ менш тых, хто падумае пра іх канец. Звычайныя дробязі, сваім існаваннем даюць нам амаль што магічную магчымасць - звярнуцца да іх у мінуту, калі свет пачынае хістацца. Калі навокал смуга і сонца. У час адчаю і нястрымнай радасці. І ў гэты момант, як пярсцёнак Саламона, яны нагадваюць нам, што сусвет нікуды не бяжыць, а вялікая чарапаха павольна і нястомна цягне нас у бясконцым прасторы
2/2: Сёння мне спатрэбілася падправіць некалькі піксэляў на выяве "алоўкам" пэйнта і мая дупа гарыць, як ад няўдалага скока праз купальскае вогнішча. У адзінаццатай віндзе Майкрасофт. Зламалі. Пэйнт! Вычварэнскі пэндзаль не працуе ўвогуле, а аловак ператасоўвае суседнія колеры. Не ведаю якіх зумераў туды панабіралі, але хай іх шалёныя сабакі дзяруць: пераходжу на гімп.