30 Followers
92 Following
46 Posts
абібок з Гародні
katallaps
@afox.me нармалёвая тэма, у мяне за 10 год ніразу нічога не адвалілася. Плюс самае хуткае мацаванне самаго багажніка з усіх тыпаў
@hleb падсрачнікі памятаю :)
@hleb Dark Messiah of Might and Magic памятаю, выдатная гульня, падаёцца шмат падобных было, але чамусці менавіта ў ёй мне найбольш падабаўся сам бліжні бой халоднай зброяй
Становіцца нашмат больш зразумела навошта светавыя гульцы спаборнічаюць у перавазе ў галіне ШІ і будуюць гэтыя пачварныя дата цэнтры, адначасова пазбаўляючы магчымасцей (праз высокі кошт абсталявання) карыстальнікаў будаваць уласныя лакальныя LLM серверы
https://youtu.be/GU19iEkbSGs
How AI weapons are trained on your private data

YouTube
@Emilka прывітанне, прыемна тут пабачыць
@itbeard ніколі не цікавіўся асабліва бітбоксам, паглядзеў, даволі крута калі з лупстэйшн, Маrtin гэты валіць увогуле па панка-фанку. Цяжка з ім не пагадзіцца - гэта ўжо сапраўдная музыка
@itbeard слухаю ваш падкаст звычайна ў дарозе дзеля агульнага развіцця. Хацелася б хоць калі пачуць яшчэ нешта цікавае пра лакальнае выкарыстанне ШІ, Abliterated мадэлі і ўселякае такое. Разумею што канешне даволі задроцкая тэма, але можа хоць невялічкую рубрыку зрабіць
@itbeard лічу што не мець абгрунтаванага меркавання аб падзеях якія адбыліся за шмат год да тваяго зняволення і доступ да інфармацыі ты меў неабмежаваны - гэта фіяска.
@ivanklm я далучыўся, а дзе кантэнт?
@krz апошнім часам пайшоў далей і ўвогуле дэгуглізаваўся. Ютуб гляжу праз староннюю опэнсорсную праграму ў якой не патрабуецца ўваход у аккаўнт, але туды можна перанесці ўсе свае падпіскі і плэйлісты, гляжу толькі тое што мне цікава, адсутнасць рэклямы і магчымасць спампоўваць відэа прысутнічае па змаўчанні.
Называецца FreeTube калі што