АйЦіБарада 

@itbeard@vkl.world
1.1K Followers
429 Following
4.5K Posts

Праграміст ды тэх-блёгер.
Ствараю IT-суполкі, раблю відэа-кантэнт ды падкасты, назіраю за ШІ.
🤍❤️🤍→🇺🇦→🇵🇱

Сачу за тым, каб усё тут было нармалёва 😊

~~~

Twitter (en): https://twitter.com/iamitbeard

Шоу "АйТиБорода"https://youtube.com/@itbeard
Падкаст "Цёмны Лёс"https://youtube.com/@ciomnylos
Эвалюцыя Кодаhttps://itbeard.com/evocoders
Webhttps://itbeard.com
Новы выпуск Каласоў пад сярпом ШІ ўжо анлайн!
https://www.youtube.com/watch?v=ARQsPYdr_mY
Буду ўдзячны за падабайкі, каментары ды пашырэнні 😊
Апошнім часам часта слухаю ды выкарыстоўваю ШІ-згеніраваную музыку. Мінулымі днямі ЮТ падсунуў гэты гурт, і гэта вельмі крута як да мяне: https://www.youtube.com/watch?v=wU2IBD761fA
Як называецца такі эфект? Зараз над Вроцлавам
Вельмі крута затусіў у Сопаце з імпрэзай пра ШІ і выдатнымі суразмоўцамі 😊
Знайшоў!
Набыў тутака сабе мапу радзімы, не магу Ракаў знайсьці...

Разам з сябрамі запускаем беларускамоўны падкаст пра навіны штучнага інтэлекту для ўсіх, без айтішнай спецыфікі - "Каласы пад сярпом ШІ"!

👉 Першы выпуск: https://www.youtube.com/watch?v=1hepJBvdwc8

Будзем удзячныя за пашырэнні, каментарыі ды падабайкі 😊

Нарэсьце, у мне заапарк стрэл😁
Зэльда ды Гары Потэр у 4к самі сябе не пагуляюць!
×
Набыў тутака сабе мапу радзімы, не магу Ракаў знайсьці...
@itbeard
Маштаб мелкі ці мара тых гадоў, калі Ракаў яшчэ не існаваў? :)
А так прыгожая...
@wthinker 1465 год першы успамін Ракава ў аповесці мінулых гадоў
@itbeard
Да я жартую, ці не 13ХХ якога году мапа...
😀

Дарэчы, у маі 10 дзён вандраваў па паўночнай Віцебшчыне на ровары, і сустрэў каля Дрысы "копера" (ну, які з металашукальнікам
😀 ). І аж трохі ашалеў, калі ён паказаў мне на сваёй мапе, колькі там усяго было, у гэтых зараз і богам, і людзьмі пакінутых мясцінах. Нават на палянцы, дзе я начаваў, у XVIII стагодді быў хутар, а па той бок лесной дарожкі - даволі вялікая вёска. Трэба будзе сябе у Гармін такія мапы пашукаць, бо, спазяюся, не апошні раз у тых краях... На першы погляд яны амаль пустыя і дзікія, а на самой справе гісторыі там пад глебай захавана нелічана...

Вось у гэтых мясцінах:
https://nakarte.me/#m=9/55.39602/28.11476&l=O&nktl=AOkHbbQ0e9h8_lhWLopAeA
nakarte.me

@wthinker вельмі крута!
@itbeard
Ну, не вельмі... Я планаваў на 17-19 дзён, бо не звычайная "дзеньнараджэнчаская" вандроўка, а такі круглы юбілей. ) Але ж прыйшлося сайсці датэрмінова, бо на надвор'е згадзілася так, што сэнсу не было ехаць далей, +10 да моцныя дажджы. Таму каля 150 км зрэзаў, круг вакол Дрэтуньскага палігону праз азёры заказніка Астравіта. Тыдзень надвор'е у мяне скрала... (

Калі цікава, паціху выкладаю фота ў Pixelfed з той вандроўкі (ад лебедзя і вышэй), і раблю чарговы сэрыял на Peertube, спасылкі ёсць у профілі.