Набыў тутака сабе мапу радзімы, не магу Ракаў знайсьці...
@itbeard
Маштаб мелкі ці мара тых гадоў, калі Ракаў яшчэ не існаваў? :)
А так прыгожая...
@wthinker 1465 год першы успамін Ракава ў аповесці мінулых гадоў
@itbeard
Да я жартую, ці не 13ХХ якога году мапа...
😀

Дарэчы, у маі 10 дзён вандраваў па паўночнай Віцебшчыне на ровары, і сустрэў каля Дрысы "копера" (ну, які з металашукальнікам
😀 ). І аж трохі ашалеў, калі ён паказаў мне на сваёй мапе, колькі там усяго было, у гэтых зараз і богам, і людзьмі пакінутых мясцінах. Нават на палянцы, дзе я начаваў, у XVIII стагодді быў хутар, а па той бок лесной дарожкі - даволі вялікая вёска. Трэба будзе сябе у Гармін такія мапы пашукаць, бо, спазяюся, не апошні раз у тых краях... На першы погляд яны амаль пустыя і дзікія, а на самой справе гісторыі там пад глебай захавана нелічана...

Вось у гэтых мясцінах:
https://nakarte.me/#m=9/55.39602/28.11476&l=O&nktl=AOkHbbQ0e9h8_lhWLopAeA
nakarte.me

@wthinker вельмі крута!
@itbeard
Ну, не вельмі... Я планаваў на 17-19 дзён, бо не звычайная "дзеньнараджэнчаская" вандроўка, а такі круглы юбілей. ) Але ж прыйшлося сайсці датэрмінова, бо на надвор'е згадзілася так, што сэнсу не было ехаць далей, +10 да моцныя дажджы. Таму каля 150 км зрэзаў, круг вакол Дрэтуньскага палігону праз азёры заказніка Астравіта. Тыдзень надвор'е у мяне скрала... (

Калі цікава, паціху выкладаю фота ў Pixelfed з той вандроўкі (ад лебедзя і вышэй), і раблю чарговы сэрыял на Peertube, спасылкі ёсць у профілі.