Неўзабаве сёньня прыгожая дата - 25 гадоў споўнілася Game Boy Advance!
21 сакавіка 2001 года кансоль упершыню выйшла ў Японіі (у ЗША і Эўропе у чэрвені таго ж года). Афіцыйна было прадана больш за 80млн кансоляў.
32-бітны працэсар і гульні ў кішэні ўзроўню SNES - гэта вам не конікаў ляпіць з таго-сяго.
Добрая нагода, каб дастаць з шуфляды кансоль або проста пагуляць у якія гульні зь яе на другіх плятформах ці нават эмулятары (я так з GBA і кансольнымі Пакемонамі і пазнаёміўся недзе ў 2008).







