13 Followers
5 Following
65 Posts
Рэтрагульні, рэтражалезьзе, псіхалягічныя траўмы
Таксама запрашаю ў тг, там толькі рэтра па-беларуску
Telegramhttps://t.me/retranaissance

Неўзабаве сёньня прыгожая дата - 25 гадоў споўнілася Game Boy Advance!

21 сакавіка 2001 года кансоль упершыню выйшла ў Японіі (у ЗША і Эўропе у чэрвені таго ж года). Афіцыйна было прадана больш за 80млн кансоляў.

32-бітны працэсар і гульні ў кішэні ўзроўню SNES - гэта вам не конікаў ляпіць з таго-сяго.

Добрая нагода, каб дастаць з шуфляды кансоль або проста пагуляць у якія гульні зь яе на другіх плятформах ці нават эмулятары (я так з GBA і кансольнымі Пакемонамі і пазнаёміўся недзе ў 2008).

Дэмэйк гульні Phoenix Wright: Ace Attorney для клясычнага Game Boy!

Гульня ўяўляе сабой даволі дакладны перанос першай навучальнай справы з арыгінальнай гульні, якая выхадзіла ў 2001 для Game Boy Advance і ў 2005 для Nintendo DS, дзе і атрымала велізарную знакамітасьць. Сама гульня - гэта працэдуральная візуальная навэла, у якой галоўны герой Фенікс Райт у якасьці адвакату бароніць у судзе інтарэсы самых безнадзейных падсудных, якіх вінавацяць у забойствах.

https://2bitcrook.itch.io/phoenix-wright-ace-attorney-demake

У 2028 выйдзе мультсерыял пра прыгоды дзяцей чорнага мага Віві з Final Fantasy IX.

Вядома, што серыял будзе складацца з 10 серый па 22 хвіліны. Падназва Black Mages Legacy (Спадчына чорных магаў). Аўдыторыя - дзеці 6-13 гадоў. Магчыма будзе больш за 1 сэзон.

Final Fantasy IX мая самая ўлюбёная частка з усёй серыі FF. Ёсьць надзея на паўнавартасны рэмэйк, пра які пэўны час ходзяць чуткі. А то адкуль дзецям да 13 гадоў увогуле даведацца, а што гэта за сусьвет такі і чыі гэта дзеткі ў мульціку?

У рэтрабалоце серада, мае чувакі🐸
Як мне прыехаў модуль сілкаваньня для Game Boy у параўнаньні з Game Boy Color:
1) з упакоўкай;
2) без упакоўкі😂

Мае цаглінкі-прыгажуньні😍

(Game Boy ад Nintendo, з'явіўся ў 1989 годзе)

Сьвіч, які не дапускае ніякага гвалту
А так нешта даўна не пісаў нічога.
Пагуляў у сьвежую гульню ад @thalamusdigital - Roguecraft на Game Boy Color. Рагалік, дзе ходзіш па экранах, зьбіраеш скарбы, б'еш страхавідлаў і курыц. З цікавага - 2 рандомныя магіі з трох у кожным новым праходжаньні. Сэцінг ппзіцыянуецца як Лавкрафтаўскі. Добрая музыка
@thalamusdigital Roguecraft GB. Chinese version of EverDrive-GB. This error appeared a day after the first launch. This is most likely due to the low charge of the CR1616 in the cartridge.