Тэксты разпазнае якасна. Але не больш за 15 хвілін.
https://huggingface.co/spaces/archivartaunik/SubtitlesBE
Можна дапрацаваць пад іншыя фарматы субтытраў , ці зрабіць стварэнне субтытраў для відэа з юцюб.
напішыце калі камусьці яшчэ нешта трэба
Праект Архіварта стварыў аўдыя-гід па Менску.
https://archivarta.by/audioguide/
Гэта пробная версія для абмежаванай колькасці аб'ектаў у Менску агучаная беларускай нейрасеткай (не ідэальна, але прымальна).
Калі мы зразумеем, што аўдыягід прымальны па якасці і ім карыстаюцца людзі, мы будзем дадаваць новыя аб'екты на мапу па ўсёй краіне. Між іншым на Архіварце зараз амаль 3 тысячы аб'ектаў.
Бэта версія Аўдыягіда Калі будзе запатрабаванасць, будзем дадаваць астатнія аб’екты па ўсёй краіне. Напісаць каб:ПадзяквацьПаведаміць пра недакладнасцьПакінуць водгук ДапамагчыДалучыцца Нешта яшчэ CLOSE I have read the terms and conditions and accept them.
Падвучылі мадэлю на новым датасэце.
З націскамі стала лепш (як мне падаецца).
Маўленне стала больш хуткім (такі ўплыў датасэту)
https://huggingface.co/spaces/archivartaunik/Bextts
Спрабуйце і напішыце калі ласка свае ўражанні
😍 Беларусы стварылі нейрамадэль агучкі на беларускай мове: паспрабаваць можна ўжо зараз!
Паспрабаваць https://huggingface.co/spaces/archivartaunik/Bextts
Якім чынам можна дапамагчы?
⚫️Ахвяраваць свой голас.
Калі вы можаце запісаць якасны гук па беларуску і хочаце, каб агучка стала больш якаснай можна стаць узорным донарам https://forms.gle/TTirxTJNd3Ngw3dD6
Любая ідэя ў гэтай справе і любая дапамога будзе каштоўнай, таму можна далучыцца да ТГ суполкі — @belarusai