https://youtube.com/watch?v=gdGPAfK-Yck
Як вам такі падкаст навін? будзеце слухаць?
Падкаст навін за 22 студзеня ад TuteishyGPT

YouTube
@Siarhej Не, дакладна не буду. Абмінаю ўвесь кантэнт ад нейрасетак.
@zmicier а чаго так?
@Siarhej Зручная эўрыстыка: калі ў чымсьці ёсць нейрасеткі, то гэта часта паказвае, што ў нас с аўтарамі не супадаюць каштоўнасці, і мне яно не спадабаецца.

@zmicier а калі нейрасеткай зроблена агучка тэксту рэальнага аўтара?

і ў чым розніца, калі пераклад навіны з іншай мовы зроблены чалавекам ці нейрасеткай?

@Siarhej Ну гэта як з мовай. Па-руску ўсё зразумела, але слухаць хочацца меней (бо мне навязалі гэту мову, бо носьбіты гэтай мовы часцей выдаюць нейкую лухту).

Так і з нейрасеткамі. Мне навязваюць гэту тэхналогію, і калі аўтары нечага выкарыстоўваюць нейрасеткі, то часта там нейкая лухта.

Спосаб, месца, час і іншыя акалічнасці стварэння твора важныя.

Вядома, гэта не значыць, што ўсё нейрасеткавае — дрэнь. Як і не ўся руская літаратура дрэнь. Але шукаць пярліны ў смецці мне не цікава.

@Siarhej «а калі нейрасеткай зроблена агучка тэксту рэальнага аўтара?» — гэта замінае знаходзіць на пляцоўках падкасты ад жывых людзей.

А TTS у ідэале павінны быць даступны ўсім і для любога тэксту.

«і ў чым розніца, калі пераклад навіны з іншай мовы зроблены чалавекам ці нейрасеткай?» — пераклад — гэта творчы працэс. Перакладчык выбірае сэнсы. Якую рэалію назваць запазычаным словам, якую замяніць мясцовым варыянтам і г.д. Аўтаматычны пераклад выбірае найчасцейшыя варыянты і збядняе мову.

@zmicier што тут сказаць?
ці гэта секта, ці рэлігія? 😆
але тады трэба перастаць карыстацца аўто, кампутарам, смартфонам і т.д. да каналізацыі😀
@Siarhej згодны. Але гэты лудзім паціху знікае, бачу на прыкладзе распрацоўшчыкаў. Трэ толькі пачакаць. Што датычыцца падкасту, то ня дрэнна, але ўсё-такі вельмі чутна, что робат агучвае, інтанацыі не чалавечыя, праз гэта трохі замінае.
@Siarhej @zmicier ну таксама можна зашыцца ў 4 сценах з гумавай лялей, заказваць дастаўку ежы і ніколі не выходзіць на вуліцу і не размаўляць з рэальнымі людзьмі. Інструмент ёсць інструмент, не трэба перабольшваць яго магчымасці. Чамусці ў эпоху серыялаў нэтфлікс людзі дагэтуль ходзяць у тэатр, чытаюць кнігі і нават іх самі пішуць. Данцову нейрасетка зможа замяніць, Кінга - ніколі.
@xzfantom @zmicier
вось толькі я зараз гляджу відэа на юцюб, інстаграм і не магу адрозніць, кім агучана, чалавекам ці нейрасеткай. Упэўнены, што ніхто не зможа. І дзе тут перабольшванне?
@Siarhej @zmicier "Упэўнены, што ніхто не зможа" - тут  
На кароткіх ці тэхнічных відэа - цалкам магчыма. Але нейкі падкаст які доўжыцца больш за паўгадзіны - тут я сумняваюся. Зноў жа, кажу пра працу цалкам ШІ, калі была дапрацоўка з боку чалавека, то можна і не адрозніць, але ж гэта іншае.
@Siarhej @zmicier агучка нейрасеткай як і пераклад усё ж такі адчуваецца нейкай жудаснай далінай. І калі нейкую тэхнічную інфармацыю магчыма так успрымаць (ну калі ўсё ж не ведаеш ангельскай), то ўсё іншае - толькі ад вялікай безвыходнасці.
@zmicier @Siarhej во, так і знаў, што адкрываць не трэба