Мова жыве не ў падручніку, а ў нашых, хай часамі і няўклюдных, але спробах гаварыць, кожны па-свойму, як можа. Менавіта з гэтых спробаў яна і пачынае вяртацца як да нас, так і дадому.
@itbeard Вельмі слушныя словы, дасканала ведаць ўсё словы любой мовы проста немагчыма.
@itbeard цалкам пагаджуся, адзіны шлях адраздіць мову гэта ёй карыстацца, лепш размаўляць не зусім дакладна чым дакладна маўчаць. У першым варыянце з вопытам прыйдзе дакладнасць, асабліва калі ёсць асяродзе якое зацікаўлена ў яе ўдасканальванні.
@itbeard быў IT Барада стаў AI Барадзед 😁
@Scythian а што так?)
@itbeard на філасофію пацягнула пад старасць год? (бо мяне - так)
@Scythian але я б сказаў, што не на старасьць. Проста адчуваць пачынаеш, што дзяцінства павінна саступіць месца іншым думкам. Але не цалкам! Бо хто тады будзе бачыць у капелюшы слана, якога праглынуў удаў? 😊

@itbeard не ведаю як ты, але я нічога такога не адчуваю, яно самое, лол. Ну і асвета (ці яе брак) накладвае сваё.

Але якаснай практычнай і дзейнай філасофіі, асабліва этыкі, зараз вельмі бракуе ў свеце.