Файна праехаліся зь сябрамі 50+км пад Вроцлавам. Ну і нюхаць кветкі трэба метавіта так як на фота - лежачы на зямлі!)
Дзякуй @Emilka за шыкоўны кадр 😁
@itbeard
Таксама сёння спантанна праехаўся па лесу побач. Кіламетраў не шмат, але ж якіх! Было вельмі весела і захапляюча.
😁

Калі б Грэта ўбачыла, як ты кветкі нюхаешь, яна б цябе пацалавала.
🤣
@Emilka
@wthinker а што гэта за мясцовасць, калі не пад сакрэтам?)
@Emilka
Ніякіх сакрэтаў. ) Лясок паміж Дроздава і Бараўлянамі за Экспабелам у Менску, так званая Старая Баравая. Па ім некалі даўно, у 50-е, праходзіла вузкакалейка прыкладна з раёна сучаснага Дроздава праз раён сучаснага Севастопальскага парку да электрастанцыі на другім баку Менска. Вузкакалейкі даўно ўжо няма, застаўся толькі добры "сталбавы шлях" праз лясок. Была нават тэматычная зімовая
пакатушка на Велабаі ў 2015-м.

А наогул такіх масцінаў па Беларусі шмат і трошкі, калі не прывязвацца да дарог. Асабліва на маёй любімай для вандровак Віцебшчыне. Большасць маіх фота на Піксельфеде дакладна адтуль.
@Emilka
Пра гэту вузкакалейку ёсць таксама
цікавая тэма на Эсамасофце
@wthinker абдымайце там нашую зямлю за нас:)