Працягваюцца мае прыгоды з балконам 😬

Хто не ведае: я баюся вышыні, і асабліва балкона ў кватэры маці на вышыні трэцяга паверха. І што ў рэальнасці, што ў снах — гэта вельмі страшнае месца для мяне)

З думкамі "плясь — і ўсё" я глядзела ўніз, калі насілу падсоўвала сваё цела да перылаў.
У хуткім часе планую скокнуць з вяроўкай (30 м), таму трэба неяк змагацца са сваім страхам.

У папярэднім усвядомленым сне, апынуўшыся на балконе, я так і не вырашылася з яго скокнуць.

У наступны раз, АБЯЦАЮ, абавязкова скокну!
І напішу тут, як усё прайшло 😁

@ohdsad так асьцярожна трэба, а то аднойчы можна і пераблытаць

@Zhl13 усё будзе добра, бо робяцца тэсты на рэальнасць і я не ўсведамляюся штодзень.
Дзякуй за турботу! ☺️

Мяне пужае сам балкон. З іншых шматпавярховак і абрываў у сне я прыгаю без праблем, а вось з балконам чамусьці гэта не працуе. Думаю, ёсць нешта з дзяцінства :/