Ужо даўно пачаў ствараць падрабязны спіс сучаснай бел. ваеннай тэрміналогіі, бо бачу праблему недахопу беларускіх адпаведнікаў ва Украінскіх ваяроў. Арыентуюся на кучу тэрміналагічнай літаратуры, у першую чаргу звязанай з НАТА.
Бачу праблему ў тым, што бел. ваяры ва Украіне часта не знаходзяць або не ведаюць адпаведнікаў некаторым сучасным або нават базавым тэрмінам у беларускай мове. Шмат украінізмаў і русізмаў. Можа атрымаецца нейк паўплываць на пашырэнне беларускай мовы ў беларускім войску ↓