Слухайце, а гэта толькі ў беларускага аўтсорса ёсць вось гэтае "Мы нікога не скарачаем", таму што ўсіх звольнілі "па дамове бакоў", хаця насамрэч паскарачалі, і проста паставілі ў такое становішча, калі табе больш выгадна пагадзіцца на гэта? Ну і навошта яны так робяць?
Пад беларускім я маю на ўвазе не толькі лакальна беларускі, а той, які пераехаў, правёў рэбрэндынг, але духам застаўся ўсё роўна беларускім