Слухайце, а гэта толькі ў беларускага аўтсорса ёсць вось гэтае "Мы нікога не скарачаем", таму што ўсіх звольнілі "па дамове бакоў", хаця насамрэч паскарачалі, і проста паставілі ў такое становішча, калі табе больш выгадна пагадзіцца на гэта? Ну і навошта яны так робяць?
Пад беларускім я маю на ўвазе не толькі лакальна беларускі, а той, які пераехаў, правёў рэбрэндынг, але духам застаўся ўсё роўна беларускім
@gypsynkov здаецца мне гэта следства законаў несумяшчальных з рэальнасцю. А за мяжой - проста інэртнае мысленне.
@gened0w Ну вось мне цікава, як яны збіраюцца выжываць сваімі офісамі за мяжою, калі займаюцца такім
@gypsynkov падаецца гэта агульная практыка
@itbeard Вось проста цікава, а навошта?
Ну так бы пра такія кампаніі казалі "Ну ў іх цяжкія часы, таму скарачэнні, бывае"
А так скажуць "Ды яны кончаныя, шантажом робяць "па дамове бакоў, а насамрэч скарачаюць, я бы на вашым месцы тамака не працаваў"
@gypsynkov не ва ўсіх краінах можна проста так звалняць. Можа дайсці да судовых працэсаў
@itbeard Ну, гэта зразумела так. Мне проста матывацыя саміх кампанія незразумелая. Няўжо заробак за 3 месяцы, які павінен быць выплачаны пры скарачэнні, важней, чым рэпутацыя
@gypsynkov ну калі такіх звалььненняў дзесяткі ці сотні на месяц, то сума не малая
@itbeard Ну паглядзім, як яны потым вяртаць сабе статус будуць.
Калі што, то гэта я не пра сябе, у мяне пакуль цьфу-цьфу норм