Мой галоўны пастаўшчык фантомнай настальгіі, канал krakatuk, учора парадаваў архіўным відэа праграмы "Тусоўка" 1993 году. Тэарытычна я магла яе бачыць, але мяне ў тым узросце больш цікавілі Мішкі Гаммі і Калыханка ⬇️
Будучы прэс сакратар Нацбанку расказвае, як у кафэ палаца культуры Трактарнага завода адбыўся канцэрт у гонар "вялікага сына брытанскага народа Рычы Блэкмара" ⬇️
Ну і на дэсерт, Васіль Шугалей і Мікалай Халезін на фоне нейкага персанажу з "Бівіса і Бадхэда". Шугалей потым прадзюсаваў паспяховыя музычныя перадачы на тады яшчэ шалёным, а не звар'яцелым расейскім тб. І ўвогуле асоба культавая ў музычных колах. У 2004м яго забілі ў яго кватэры ў Люберцах бліз масквы. Халезіна самі гугліце, калі не ведаеце. А то ён мабыць ужо "экстрэміст"🤗
Ну і вось той відос, які толькі што праспойлерыла. Тым не меньш раю паглядзець. На тым канале яшчэ купа "БТ, якое мы згубілі" https://youtu.be/i75cU_iBsg8
Ы.Ы.Ы., Уладзімер Зайчанка ў тэлепраграме "Тусоўка" (1993)