“Elder scrolls is just me looking at my phone”

Belarusian localization for Baldur's Gate 3 - mod.io
Mostly automated Belarusian translation, heavily polished by hand. The mod can be installed on top of the English, Russian, or Ukrainian version of the game.
mod.ioПадпісацца на пераклад можна як з гульні, так і на сайце mod.io, залагініўшыся са сваім акаўнтам Larian. Чым больш будзе падпісак, тым больш шансаў, што Ларыян разглядзяць мод да таго, як спыняць перанос модаў на кансолі.
КАБ ПЕРАКЛАД ТРАПІЎ І НА КАНСОЛІ, прашу вас падпісацца на мод, нават калі вы ўжо больш не збіраецеся актыўна гуляць у Браму Балдура!
Пераклад працуе паверх англійскай, расейскай і ўкраінскай версій. Пераклад актуалізаваны да Патча 7, усе новыя радкі з мінулай версіі перакладзеныя ўручную. Адключыць мод можна там жа, у менеджары модаў.
Трэба адкрыць Менеджар модаў/Mod Manager/Менеджер модов у галоўным меню, знайсці мод "Belarusian localization", падпісацца на яго і перазагрузіць гульню. Мод павінен працаваць са старымі захаваннямі, але імёны супартыйцаў могуць не перакласціся, пакуль не пачнеце новую гульню.
Пераклад Брамы Балдура 3 на беларускую мову цяпер можна ўсталяваць прама ў гульні! Праўда, пакуль толькі на ПК.
+ пераклад абноўлены да Патча 7. Падрабязнасці ніжэй ⬇️⬇️⬇️
Каб паўдзельнічаць у перакладзе, пішыце Рудзі, напрыклад, вось сюды ў каментары:
https://t.me/rudzi_game/1821

Рудзі / Відэагульні
Падзялюся трохі статыстыкай перакладу Ведзьмара. Усяго далучылася 12 чалавек, з іх актыўна працуюць не ўсе, але хто як можа.
За 10 дзён мы пераклалі 2,2% гульні асноўнай гульні без dlc. Вядома, шмат часу зараз ідзе на стварэнне агульнай базы назваў монстраў/імён/гарадоў і падобнага. Але ўсё роўна добры паказчык, лічу. Можа ў год і ўпішымся 😂
Далучыцца можа любы, умовы простыя, дастаткова нават ведаць рускую.
TelegramРудзі не толькі лепшы гульнявы блогер 2024 года, але яшчэ і паэт!
Нашмат больш вершаў і прозы пра Ламберта вы зможаце пабачыць, калі прымеце ўдзел у перакладзе Ведьзмара 3!