генератар рандомнай лухты 🇺🇦 🇵🇹 🏳️🌈
Non-Belarusian account: @zmicier
на аватарцы рамонак
займеннік | ён |
«Сусвет зроблены, па сутнасці, з нічога.
Інтэрвалы, адлегласці, дзіркі, эфірная порыстасць.
Пустое месца, у суме.
А рэшта — матэрыя.
Таму гэта дрыготка,
Гэта тое, што кліча і трымае, падымае і стае насупраць,
Гэта шчыліна з нічога, за якой адкрываецца пустата, —
Гэта, мусіць быць, інтэрвал» (Антоніу Гідэан).
UPS: «Дасылальнік пасылкі не выбраў нейкую дадатковую опцыю, таму мы ніякай інфармацыі вам не давалі і проста пакінулі пасылку ў пункце дастаўкі (пра які мы вам таксама не сказалі) і праз 5 дзён адправілі назад».
А без гэтай галачкі мне што, праз крыштальны шар даведацца, што мая пасылка ў пункце дастаўкі і ў мяне 5 дзён яе забраць? Навошта ўвогуле такую базавую функцыянальнасць хаваць за нейкай галачкай?!
Злуе, калі праграмы разрабляюць так, каб схаваць інфармацыю.
Так, у маёй банкаўскай праграме каб убачыць баланс, трэба дадаткова пстрыкнуць па тэкст «Паказаць баланс». Тады кнопка замяняецца на лічбу.
У рэзультаце людзі не ведаюць, колькі грошай засталося на картачцы, і робяць імпульсіўныя пакупкі.
А каб убачыць колькасць гігабайт на маім тарыфным плане на тэлефоне, патрэбна пачакаць анімацыю 20 секунд.
Каб людзі не глядзелі — і трацілі болей.
Глядзеў на старыя фоткі, вось што там знайшоў. 19 снежня 2018, Мінск, ля Трактарнага завода.
(На наступны дзень гэта ўжо было зафарбаванае, звычайна.)