Босы бортнік

126 Followers
34 Following
109 Posts

Я, пан Іван, бортнік уваходаў Палескіх, астравоў Свірэскіх і Вербужскіх, сучасны бортнік, ініцыятар уключэння бортніцтва (культурная форма старажытнага пчалярства) у Нацыяльны і Сусветны (ЮНЭСКА) спісы нематэрыяльнай культурнай спадчыны, практык і папулярызатар бортніцтва ў Беларусі і Ўсходняй Еўропе.

Слава Пчале і бортнай сасне, лезіву-жэні і вострай пяшне, дуплістаму бору, шырокаму дубу, слаўнаму бортніку і Слепету ў дупле!

Прастора ляснога бортніцтваhttps://bortnictva.by/
Першы бортны каналhttps://youtube.com/c/bortnictva
Падкаст Бортныя хронікіhttps://bortnictva.mave.digital
Patreonhttps://patreon.com/bortnictva

#бортніцтва
Сёння (02 красавіка, 20:00) прэм'ера майго першага відэа кліпа.

Bee whisperer 2026 ад Vaŭkalaka Music Lab.

Так, у 21 стагоддзі такое можна зрабіць. І ў маім выпадку гэта быў выклік: як паказаць ва "ўсёй глыбіні" кантэкст бортніцтва Палесся адразу ўсяму свету?
І вось атрымалася стварыць персанажаў, скласці для іх песню (цяжка вызначыць адразу стыль), стварыці музыку і зняць кліп.

https://youtu.be/-WySEIXRLDw

Як зіме канец, то бортнік ідзе лекаваці сваіх пчол і аглядаць сваю гаспадарку.
У ютубе (першы Бортны канал) будзе невялікі серыял з міні нарысамі.
Грамніцы (зімы палавіца) і Грамнічная свечка (галоўны сакральны атрыбут)
https://bortnictva.by/Chroniki/hramnicnaja-svecka
#бортніцтва
Віншую сам святамі, што прыходзяць у госці да нас - няхай шчасціць вас. А свята няхай пройдуць цёпла
Прэм'ера "Ізноў восень на Палессі" заўтра (гэта вельмі хутка:)
А пакуль уводны трэйлер: глядзіце і слухайце.
https://youtu.be/EvBSMiX1B4Q

#бортніцтва
Вось тутака вам невялікі анонс майго (аўтарскага) фільма.
Па спасылцы можна ўжо рыхтавацца да прэм'еры:)
Больш тэксту там жа ў апісанні да відэа.

Прэм'ера на Ютуб на маім канале - Першы Бортны Канал.
https://youtu.be/vBvhz2oiO9o?si=HUKYiZ_aygRuOAwO

Дзяліцеся, дасылайце сябрам і знаёмым. Гэта ўсё дазваляе гісторыі жыць далей.

#бортніцтва
Вітаю шаноўныя і апантаныя прыхільнікі бортніцтва! У гэтым выпуску (Сезон 2, выпуск 16) мы з вамі нарэшце дабраліся да першага і, мабыць, галоўнага дрэва для кожнага бортніка — дуба.

https://youtu.be/EvmhNwWdD8E

#бортніцтва
Чарговы выпуск падкаста, калі што, то адзінага ва ўсходняй Еўропе :)) хаця і іншых частках света не чуў :))
Гэтым разам пра дзёгаць.

https://youtu.be/GTb9Hz3x6hQ?si=sd7eDvzSxBidUnl3

#бортніцтва

Сезон 2, выпуск 13 - Самы галоўны панятак і адначасова адрозненне ад звычайнага ўспрымання бортніцтва як дзейнасці чалавека. Так, бортнік не ходзіць збіраць мёд - ён ідзе глядзець пчол.

Гэта новы падкаст, дзе мы працягваем вывучаць і спасцігаць таемны свет бортніцтва Беларусі. Гэтым разам мы пойдзем разам з вамі глядзець пчол - гэта адказны і важны этап календарнага цыкла прац і ўзаемадзеянняў чалавека (бортніка) і дзікай прыроды (пчалы).

https://bortnictva.mave.digital/ep-14

#бортніцтва

Сезон 2, выпуск 12 - Промысел бортніка не толькі даглядаць і ахоўваць пчол - а ўмець працаваць з рознымі рэчывамі і вадкасцямі.

Гэта новы падкаст (другі эпізод) другога сезона - дзе мы працягваем вывучаць і спасцігаць таемны свет бортніцтва Беларусі.
Гэтым разам мы будзем разам з вамі варыць воскадавіны (оскодавіны, васкадавы, оскодавы) - напой для пчол, воск і напой для людзей.

https://bortnictva.mave.digital/ep-13