Граю на хэндпэне на пляжы на захадзе сонца — бо навошта мне тое сацыяльнае жыццё?
Сёння мой 7-гадовы сын падумаў, што мы з сястрой смяемся з яго. Мы паспрабавалі растлумачыць, што гэта бывае ад мілаты, а не са здзекі. Мы з сястрой абодва прыгадалі і распавялі яму, што ўсё дзяцінства дарослыя над намі насміхаліся.
Цікава, што ў адрозненні ад сястры, я дадаў, што нам так здавалася. Гледзячы на сваіх дзяцей, я разумею, што не ўсе шчырыя ўсмешкі, якія дасылалі нам дарослыя, дайшлі да адрасатаў.
А ці здавалася ў дзяцінстве вам (ці здаецца зараз), што над вамі насміхаюцца?