Ведаеце як выглядае бульба вараная некалькі хвілін у разрэзе? Вось вам, цяпер ведайце.
Нарэшце прыстойнае надвор'е
Нядаўна даведаўся што ў беларускіх аператараў ёсць eSIM! І нават не трэба ні з якім пашпартам ісці ў нейкі "салон" каб яе атрымаць. Так што бывай, старая. З гадамі крывенька падрэзаная нажніцамі да мікра-нана тэхналогій. З сіменсаў з жоўтай падсветкай да айфонаў-плафонаў. Пака.
Жонка у пяты раз паказвае мне дзесяць пікселяў у кутку экрана дзе яна патрапіла ў серыял на Нэтфліксе.
Пасля сёмай вакцыны ад кавіда. Feeling good.
Прачытаўшы трэд
@Anibyl вырашыў пагугліць ці засталіся якія драпежнікі ў UK і знайшоў цікавую рэч: AI сапсавала Гугл. Першы адказ - абсалютна выдуманая хлусня. І факт чэк з вікі.
Усю маладосць глядзеў на прыдуркаватых бабак з саджанцамі у электрычках. Цяпер настаў і мой час.