Га́ло - бязлесная мясцовасць.
Прыклад ужывання: сёня е́дом я́годы на да́чу поло́ць, а ў га́лі будзе холодно́, бо ве́цер вэлікій на дворэ́, тому коб ку́ртку ўзяла́.
Фота Maksim Shutov
Га́ло - бязлесная мясцовасць.
Прыклад ужывання: сёня е́дом я́годы на да́чу поло́ць, а ў га́лі будзе холодно́, бо ве́цер вэлікій на дворэ́, тому коб ку́ртку ўзяла́.
Фота Maksim Shutov
Доко́пынэ - частаванне пасля заканчэння ўборкі бульбы.
Прыклад ужывання: на доко́пынэ тра́ба люда́й накормэтэ і напойітэ, шоб на другэй рык помоглэ.
Па́церы - малітва (толькі ў множным ліку).
Прыклад ужывання: калі паставяць хрэст, ксёнс апячатваіць магілку: акрапляіць свянцонай вадой і чытаіць па́церы.
Фота James Coleman
Вдо́ба - фізічныя асаблівасці, фізічны тып.
Прыклад ужывання: якая в хло́пця вдо́ба, на кого вын удався?
Фота Shaurya Kauhsish
А паглядзіце вось які файны, цалкам запісаны на розных дыялектах Беларусі альбом выйшаў!
Слухаць тут: https://biglink.to/Stroj1
Збла́жыць - званітаваць, вырваць.
Прыклад ужывання: малога нечага збла́жыла.
#Апытанка: які выраз вам больш да спадобы?
1. "За капейку вош у Баранавічы загоніць".
2. "За рубель жабу ў Вільню загоніць".
За капейку вош у Баранавічы загоніць - вельмі дробязны ў сваёй скупасці, прагнасці і сквапнасці чалавек.
Прыклад ужывання: што ў яго прасіць - сёроўна ні дасьць, ён за капейку вош у Баранавічы загоніць!
Нашыя і іншыя сацсеткі тут👇🏼 Далучайся!
Спасылка: https://linktr.ee/dyjalekty