Дар’яша

28 Followers
16 Following
103 Posts
знутры Беларусь, 
звонку С̶а̶к̶а̶р̶т̶в̶э̶л̶а̶ Аргентына. 
saudade як стыль жыцця.
Іранічна думаю: лепей бы я проста працягвала ўжываць алкаголь, як раней, у сваіх памяркоўных - з большага - дозах.
Ён, прынамсі, добра хаваў тое, што з яго адменай зайграла максімальна яскрава.
Аказваецца, інтуітыўнае самалячэнне мае свае перавагі і недахопы.
Калі вы падпісваліся на мяне за іншым кантэнтам - ну… жыццё такое, непрадказальнае 🤗
Як высветлілася сёння, маю крыху больш агульнага з Вінні О’Нілам. І з акторам, што стаіць за ім. Дайшло цяпер, чаму персанаж такі зразумелы для мяне і так адгукаецца.
Напэўна, у адным з паралельных сусветаў я не збіраю гэтае шалёнае бінга.
Бінга, у якім не ведаю, што будзе ў кожным наступным квадраціку, і адкрываю наўгад.
Я маленькая, гляджу з бацькамі навукова-папулярныя фільмы пра космас і ўпэўнена: калі вырасту, палёты людзей па-за межамі арбіты Зямлі будуць звычайнай справай і я таксама палятаю.
Па-за межамі спраўдзілася. Праўда, толькі Беларусі.
З космасам атрымалася складаней.
У сваім жыцці на Марс я ўжо, напэўна, не паспею.
Але калі гляджу сёлетнюю місію, вяртаецца нейкае даўняе пачуццё. Яго не адразу пазнаеш - крыху дзіцячае.
Мабыць, назірання дастаткова.
Усё найлепшае з'яўляецца мімаходам. Прыйшло - злавіла - занатавала. Няважна дзе: у дарозе, у краме, у ваннай.
Вяртаюся праз час - бачу і чую сябе.
Нешта збіраецца.
Рэдагую, праўлю, скарачаю. Рэзаць складана.
Перафармулёўкі - забіваюць і тлумачаць. А я сябе тлумачыць не люблю.
І вось гэтага “нешта” ужо шмат. З добра бачнай структурай.
“Нешта”, што я толькі ў самых смелых думках магу назваць “кнігай”.
Дык вось, курсы?
А хтось ведае якія пісьменніцкія курсы (накшталт “Школы маладога пісьменніка”, што з Хадановічам; да яе яшчэ доўга, і я кожны раз даю заднюю, калі яна набліжаецца, і не спрабую падацца).
Чым канчаецца “не спрабаваць” я ведаю.
А чым закончыцца спроба?

Дзесяць год
Як я не свой
I Тэрмінатару не брат
Бяры шынель
Iдзі дамоў
Схавай у мяне сваіх салдат

https://youtube.com/watch?v=T0muQUuTrVk

Жыць хутка, памерці легендай. Шчырая гісторыя НЕЙРО ДЮБЕЛЬ: рок-каралей Беларусі ў краіне абсурду

YouTube
А вось на фота некаторыя мае любімыя штукі з таго перыяду працы: цяжкая коўдра і тазік з фасоллю - гэта пра цела, адчуванні, зазямленне.
Ціск, вага, дробныя дотыкі - тое, праз што многія дзеці вучацца лепш адчуваць сябе і свет вакол.
Часам гэта працуе, часам - не.
Бо за кожным дыягназам заўсёды свая гісторыя.
За 6 год самастойнай практыкі ў дэфекталогіі гэтая катэгорыя дзяцей так і засталася для мяне самай складанай. З часткай з іх я так і не навучылася працаваць. Нават са слепаглухімі, са спалучанымі парушэннямі - ёсць структура дэфекту, методыка. Ад цябе - веды, уменне падысці, фантазія. Як толькі адзін з дыягназаў РАС - мая ўпэўненасць знікала. Працу добрых педагогаў з імі назірала. Для мяне гэта вышэйшы пілатаж, космас.
РАС - разнастайны. Не толькі і не столькі дарослы,які “не ўмее” у камунікацыю
Калісь у мяне доўга трымаўся след ад укусу на руцэ. Ад Мікіты, шасці гадоў.
2 красавіка - дзень распаўсюду інфармацыі пра разлад аўтыстычнага спектру.
Цяпер гэта “модная” самадыягнаставаная хвароба для дарослых і спроба абразіць кагосьці словам “аўтыст”.
Праца з дзецьмі з РАС - не асноўная мая спецыяльнасць, але пэўны час я з імі працавала: ад высокафункцыянальных - дзе дыялогі такія лагічныя, што не з кожным дарослым так пагаворыш - да тых, якія не могуць абслугоўваць сябе і размаўляць.

А зараз сапраўды важнае пытанне - якая ваша самая любімая планета Сонечнай сістэмы і чаму?

Можна называць не толькі планеты, але і іншыя касмічныя целы - спадарожнікі, метэоры, каметы.

Пліз пашэрце гэты пост, цікава атрымаць больш адказаў🙏