кот нумар 6

23 Followers
25 Following
68 Posts
прыйшла з працы і цяпер во думаю: чым і як скасаваць усю тую каву, што я за сёньня выпіла?

на хвалі цікавасьці да тэмы ядравай бомбы і халоднай вайны (дзякуй, пан Нолан) хачу параіць фільм на тую ж тэму, але ў зусім іншым жанры.
вусьцішная і адначасова зацягваючая абсурдысцкая камедыя маладога яшчэ Кубрыка.
"Доктар Стрэнджлав".

чаму людзі думаюць, што тыя, хто прымаюць лёсазьмяняльныя рашэнні, разумныя і разбіраюцца лепш?

учора было цёпла і прыемна 😊
дзякуй!
максімальна лаканічна наконт каментароў у код рэв'ю на маім праэкце (такую змену мне прапануе калега):
падзялюся радасцю :)
дзякуй, Кнігаўка і спадар Янушкевіч 🥰

мне ўсё часцей трапляюцца ў сацсетках топ-спісы з tasteatlas. вырашыла глянуць, што за звер такі. дарэчы, сайцік прыемны і цікавы.
але з нейкай нагоды старка там была ў топе расейскіх напояў.
абурылася. пайшла выпраўляць, давялося пісаць ім на пошту і тлумачыць.
прыемна, калі саппорт працуе :)

было/стала:

выпраменьваю загадкавасць і пытаю: як вашыя выхадныя?

"сняданкавы клуб" ці "клуб сняданак" - ледзь не магнум опус Джона Хьюза. культавы фільм для амерыканскага кінематографу па-за межамі блакбастэрнага сьвету.

тут няма вандровак, прыгод і злодзеяў, затое ёсьць людзі, іхнія гісторыі і асаблівасьці сьветапогляду.

сапраўдныя, а не ўзгаданыя 80-я, рамантыка юнацтва і класны саўндтрэк. адзін з лепшых фільмаў для лянотных выхадных і абуджэння падлеткавай іскры ўнутры.