12 Followers
14 Following
92 Posts
коміксы webhttps://oglaf-by.com/
коміксы tghttps://t.me/oglaf_by
настолкі tghttps://t.me/Zhulajem
Прачытаў If Anyone Builds It, Everyone Dies by Yudkowsky & Soares. Кніга пра тое чаму дастаткова прасунуты штучны інтэлект прывядзе да зьнішчэньня чалавецтва. І прапанова, што можа давайце ня будзем сябе забіваць так бяздарна. Я лічу гэтую праблему самым важным экзамэнам чалавецтва ў гэтым стагоддзі. Беларусь, Украіна, Палестына, Ізраіль, Тайвань, усё будзе ня важна, калі мы ўсе памром.
Сяджу, вайбкодю, нікога не чапаю, даведваюся штось новае пра лінгвістычную катэгорыю роду... Нават задумаўся пра глыбокі сэнс гэтага "жыццёвы".

Мо каму будзе цікава. Простая прожка-гульня пра адметныя беларускія слоўцы.

Android: https://play.google.com/store/apps/details?id=se.alphamou.sloucy

iOS: https://apps.apple.com/app/6744625835

GitHub: https://github.com/alpha-mouse/sloucy

Слоўцы - Apps on Google Play

Distinctive Belarusian words with pictures to remember

Настолка Дзюна на беларускай! Нельга купіць, але можна зрабіць самому. Ці можна за кампом у tabletop simulator пагуляць у яе.

Файлы для друку: https://drive.google.com/drive/folders/16UhPZ3t-0Xxn3JWVpnBQ_bxTmYmc60hB?usp=sharing
Вэрсія для tabletop simulator: https://steamcommunity.com/sharedfiles/filedetails/?id=3408267562

Dune – Google Drive

Google Drive
Як з дапамогаю ШІ стаць Прынцам БНР?
(вучуся ў клікбэйт)
Якісь час таму недзе ў інтэрнэце знайшоў кнігу-гульню Прынц БНР ад Віктара Лупасіна. Мо памятаеце такія, шмат параграфаў і выбары вядуць да іншых параграфаў. Гульня цікавая, хоць гэта альфа-вэрсія, ёсьць некаторыя хібы. Карацей я хадзіў туды-сюды, паміраў, прыходзіў да розных фіналаў. І стала цікава стварыць поўную візуалізацыю ўсіх пераходаў наколькі гэта магчыма. Аддаў усю кнігу Claude, ды папрасіў зрабіць мне граф у graphviz фармаце.
Гэтым калямбурам я хацеў парэклямаваць вам збор на гронцы на кнігу Макса Шчура. Думаю мусіць быць годная.
https://gronka.org/#/causes/recFWBa2TFFjRFmLG
Gronka

Краўдфандынг для вашых крэатыўных праектаў!

Gronka
Усе тры выданьні гульні Vandroŭki цяпер ёсьць і на беларускай. Зроблена ў супрацы з аўтарам.
Эўропа: https://t.me/Zhulajem/30
Азія: https://t.me/Zhulajem/39
Амэрыка: https://t.me/Zhulajem/42
Можна раздрукаваць фізычныю, а можна і ў tabletop simulator пагамаць.
Згуляем?

Вандроўкі (арыгінальная гульня). Гульня створаная ў тыя бесклапотныя часы калі можна было проста зрабіць шэнгенскую візу ды паехаць павандраваць па Эўропе. Цяпер і на беларускай, з дробнымі сучаснымі адаптацыямі. Чаму б не ўзгадаць жыцьцё калі ўсё не ляцела ў пекла? Наведайце як мага больш розных дзівосных краін каб перамагчы! Файлы для друку: https://drive.google.com/drive/folders/12lILzbyquKc2cf3huqytaWpa_-ikTd2e Вэрсія для tabletop simulator: https://steamcommunity.com/sharedfiles/filedetails/?id=3194543282 #друк #tabletopsimulator #клясычны #кірыліца

Telegram
Budźcie aściarožnyja sa svaimi žadańniami (i huhłatransłejtam)

Хочаце пагуляць у ticket to ride з родным калярытам? Чыгунка Беларускай Народнай Рэспублікі! Можна надрукаваць сабе, ці анлайн гамануць.

Файлы для друку: https://drive.google.com/drive/folders/1MU8-_VAzFrBA5YXG1vJgzsq-I6s6hn8i
Вэрсія tabletop simulator: https://steamcommunity.com/sharedfiles/filedetails/?id=3194497097

(больш такога дабра ў https://t.me/Zhulajem)

Чыгунка БНР – Google Drive