Gendedwend

@Gendedwend@vkl.world
12 Followers
10 Following
95 Posts
@ALoiteringFlaneur але ж гэта англіцызм, так што наконт "праз расейскую" сумнеўна.
#кнігі
Менская трылогія - а вось тут ужо па-сапраўднаму пляскатыя персанажы з падзелам "чорнае-белае", такі альтэрнатыўны соцрэалізм з заменай роляў. Калі слухаў нават успомнілася "рабуй нарабаванае", з філязофіяй апраўдання злачынстваў аўтарам. Плюс пафас нарастае з кожнай часткай амаль да абсурду. Дзякуй чалавеку https://www.youtube.com/@kulturny_katok, які агучыў для ютуба, ня Дробыш, але цвёрдая 4+адсутнасць расчаравання ад пакупкі.
Before you continue to YouTube

#кнігі
Слон - магчыма праблема завышаных чаканняў пасля прамоўшна, але адчуў сябе чэрствай, безэмацыйнай навалаччу, здаецца, літаратуры сучасную гісторыю ўжо цяжка пераўзыйсці ў жорсткасці і бесчалавечнасці. Чытаецца лёгка, ёсць цікавыя думкі-цытаты, але персанажы вельмі проста-тыпажныя і сюжэт ідзе ў досыць прадказальным кірунку. Але ўсе крытычныя заўвагі можна знайсці ў самой кнізе, такія тут пастмадэрнавыя гульні.
#кнігі
Null - вельмі шчырая кніга пра вайну, месцамі да ўзроўня чорнага піяра, але "усе падабенствы могуць, але не мусяць быць выпадковыя". Як звычайна ў Твардаха шмат роздумаў на тэму нацыянальнай самаідэнтычнасці.
Благоволительницы - успомнілася з Yellowface - "калі ты падабаешся французам, значыць, робіш нешта вельмі няправільна". Падалася трохі зацягнутай і месцамі занадта дакладнай, але гэта адпавядае "стылю дзённіка". Агулам цікавы зарыс не пра банальнасць, а пра рацыяналізацыю зла.
@Zhl13 першы блін комам, а першы сырнік блінам.
@itbeard @mayakartynnik у мяне асабіста ў unconscious mind жаданне гуляць прапала пасля другой партыі. Частка элементаў (амаль) не працуе, сумнеўны баланс кліентаў, які можа моцна сапсаваць гульню на старце. Але Дютрэ прыгожа малюе, рады калі камусьці падабаецца.
#кнігі
"Елаўфэйс" - кніга аб плагіяце, звар’яцеласці сучаснага свету, суб’ектыўнасці апавядання і трывожных разладзьдзях. Цікавы і досыць нечаканы фінальны твіст, хаця падсвядома пачынаеш чакаць іншага фіналу.
"Перамена месцаў" - вельмі па-мастацку напісана, але не скочваецца ў апісанні прырода на паўстаронкі, цікавы фантастычны сюжэт у амаль сучасных (2017) беларускіх рэаліях.
@itbeard "пазнаёмілася" - альбо дзіўны Т9, альбо вельмі спецыфічны слэнг
@ALoiteringFlaneur @itbeard гэта звычайна слухаецца, а не глядзіцца.
@itbeard казаць можна што заўгодна. Як кампанію я б хіба па іншым паказчыкам ацэньваў.