Паспрабаваў Rovo AI - ШІ ад Atlassian.

Ну што магу сказаць, цяпер быць аўтарытарным менеджэрам стала на 1000% прасцей і за кожную таску без крытэрыяў прыёмкі цяпер будзе прылятаць аўтаматычна.

У Slack.

Пакуль што.

😈

Татальнае панаванне апрэсіўнага капіталізму ўжо побач.
@Scythian мо не зусім паразумеў сітуацыю, калі рэч пра хуткую змену рынкаў, то так, за ўсімі зменамі наўрадці хто ў стане сачыць. Але ў канкрэтнай сітуацыі пагаршэння ўмоў працы ці не пачнуць працаўнікі шукаць іншага капіталіста ці самі ў капіталісты падавацца, калі тое становіцца прасцей з новымі тэхналогіямі? Мяне б больш дзяржкапіталізм засмучаў - калі раптам іншыя варыянты “не вытрымаюць канкурэнцыі”, то ўжо шмат каму прыдзецца “есці, што даюць”.
@DeKamatsu як я бачу (не маю статыстыкі нажаль), умовы працы часцей праграюць узноўню ўзнагароды. Выйграюць больш паспяховыя, канешнеб бо яны будуць плаціць за працу больш. Спадзяюся, што гэта будуць больш роўныя кампаніі, аўтарытарныя.
@Scythian ну так, гэтае яно працавала і раней. Меў на ўвазе, што любы працэс мае нейкія фізічныя межы, і бясконца павялічваць інтэнсіўнасць чалавечага труда немагчыма. Калі аптымістычна глянуць, то тут можа быць і скарачэнне працоўнага тыдню, падвышэнне базавых сацыяльнвх гарантый, калі песімістычна, то згодна з законамі Мэрфі бліжэйшыя гады мы вынікі пабачым)
@DeKamatsu я песіміст у гэтым плане. Там дзе можна было зрабіць дыктатуру там яна заўсёды ўзнікала. Свабода трымаецца на патэнцыяле паўстання.
@Scythian разумею, падставы для інфармаванага рэалізму сапраўды ёсць. Але жыццё адно і яно не спыняецца, таму спрабую шукаць канструктыў. Сонца да прыкладу сёння дакладна цешыць вока)

@DeKamatsu пошук канструктыву хіба пачныаецца з мадэлявання найгоршага, рэалістычнага і найлепшага сцэнароў, а таксама ідэнтыфікацыі трэндаў, хіба не? :)

Але віншую з сонцам, гэта сапраўды добрая рэч. 👍