дзень пачаўся кончана уключна з адсутнасьцю электрыкі з 6.30 да 13.30 (шчэ раз god bless газавую пліту за магчымасьць хаця б папіць кавы ў халоднай кухні)

не змагла пасушыць валосьсе, якое ня высахла, сюрпрайз-сюрпрайз, за ноч

пасьля кавы па плану было купіць АД для сябе, лекі для коткі, ды яблыкі для бабкі, для чаго прачнулася на паўгадзіны раней, але картку АДХІЛІЛА НАХУЙ

а я ж не магу паглядзець свой баланс, бо картка дзяўчыны, а банкінг у ёй на ўсе карткт адзін тож пачапала да банкамата

па дарозе выпала накладка з навушніка ў ГРЭБАНЫ СЬНЕГ а навушнікі бірузовыя а снег белы і я стаяла як дура пасярод вуліцы мацюкалася пакуль не знайшла (мозг ледзь ня луснуў)

у банкамаце выявілася што з карткі кудысьці падзеліся бляцкія 300 грн, якія былі яшчэ ўчора ўвечары, а дзяўчына спіць і будзіць яе разбірацца вядома ж ня буду

павярнулася, пагалавала котку, яна зноў адмовілася есьці, а ўчора ў лекара зважвалі ды яна з пачатку снежня, калі зноў захварэла, скінула 600 грам, це пздц

у краме не працавалі вагі праз адсутнасьць электрыкі тож давялося ганьбіцца пытаць на касе а колькі каштуюць 3 яблыкі, а колькі 2 - бо ж на картцы з нейкае халеры засталося 14,99 грн бляц (ну выстачыла на 2 яблыкі дзякуй блц)

вядома ж гэты час шкандыбала па клятым снезе які вядома ж напхаўся ў боты не пасьпела я дабрацца да пансіаната ў лесе ў Бруховічах (пасьля яго заўсёды маю мокрыя ногі)

тое як упала на жанчыну ў маршрутцы бо яна бляц рэзка рухаецца бо там СЛІЗКА ўжо годі й казати

засталося толькі наябнуцца на вечна слізкім ганку ў пансіанаце які ніхто не дадумаецца бляха пасыпаць для поўнага комба

стаю яшчэ на прыпынку ды пачынаюцца оце слёзы падчас хвіліны маўчання - гэта ўжо пачынаецца сіндром адмены пасьля 2 дзён без АД, бо заўсёды спачатку лезуць рандомныя слёзы

манала я це життя бляц

сіндром адмены скасавана, андыдэпрэсанты купленыя

з карткі зняўся борг за таксі за 6 студзеня 🤡

замест таго каб наябнуцца на ганку на зваротным шляху выйшла з аўтобуса роўненька ў велічэзную лужынуч якая схавалася пад слоем сьнегу, ды прамачыла абутак проста наскрозь, ішла з вадой у абутку хлюпала. дома паплакала, дзяўчына купіла мне каву з Близенько, забралі пасылку ад мамы ажна з Менску (гэта другое што мяне сёння пацешыла апроч кавы з Блізенько) схадзілі ў Сільпо, даслалі грошы за званкі

рада што гэты дзень сканчваецца

на наступным тыдні мой дзень нараджэння і лепшым падарункам будзе калі мяне возьмуць на работу феміністкі

але хутчэй за ўсё гэтага ня станецца тож давядзецца ствараць святочны настрой па-іншаму

класна што дзяўчына падаравала мне на новы год 2 майстар-клясы з гліны, мо схаджу памацаю прыродныя матэрыялы ды папушчуся

адкрыла пасылку ад маці

пэўна разраўсціся ад болю ды любові мне завадзілі хіба АД

вяртаючыся да ўчарашняга дня, думаю пра тое што як дзіўна, што шахед, які ўпаў напярэдадні (пазамінулае ночы, выходзіць) літералі за 300 м ад нас, мяне аж ніяк эмацыйна не крануў - хаця я тады прачнулася ад гуку выбуха, така ого, але адразу правалілася назад у сон (дадатак з трывогай тады ў нас чамусьці не спрацаваў, мо бо не было інтэрнэта)

урэшце раніцай пра выбух ўжо забыла, пакуль дзяўчына ня скінула навіны, што хваля пабіла вітражы храму Ольги і Єлизавети (осьо https://www.rbc.ua/rus/news/tsentri-lvova-rozbiti-vitrazhi-hrami-svyatih-1768463124.html)

У центрі Львова розбиті вітражі у храмі святих Ольги та Єлизавети після удару Росії (відео)

Подробиці читайте на сайті

РБК-Украина
отут на 01:05 распавядаюць як камунальніцы Вользе прыляцеў абломак шахеда проста пад ногі, а яна працягвае прыбіраць снег нібыта нічога не сталася (уяўляю ў якім ахуі яна перабывала, што працягнула рабіць тое ж самае): https://youtu.be/nr9xaJAGyfo?si=VSor20DpYDkiX45h
ШАХЕД у ЛЬВОВІ ПАДАЄ біля КОМУНАЛЬНИЦІ, але вона не припиняє чистити СНІГ - повне ВІДЕО

YouTube

феміністкі не ўзялі мяне на работу пісаць ім заяўкі на гранты :(

у прынцыпе, добра, што яны паведамілі мне пра гэта сёння, а не ў дзень нараджэння

трошкі засмучаная канечне, бо лічыла сябе супер-класнай спецыялісткай для гэтай ролі 🌚 і цікава, каго ж яны ўзялі - пэўна кагосьці з досьведам работы ў сектары. але чамусьці адчуванне, што я проста ня вельмі ім спадабалася як чалавек, бо на інтэрв'ю пачувалася крыху недарэчнай

але маральна гатавалася да адмовы, тож ну ладна ўжо, проста шукаем далей

але такі дам месца свайму суму, бо сапраўды хацела ў іх працаваць

і шчыра кажучы іхні фідбэк, хаця і разгорнуты, але даволі недарэчны да майго досьведу. клікаць на інтэрв'ю чалавека з досьведам падачы на гранты для бізнэсаў, а потым пісаць маўляў мы ўсё ж шукаем досьвед у некамерцыйным сектары - дзіўна. як і дзіўна пісаць пра фокус на выбудоўванні працэсаў, калі я тупа большасьць жыцьця працавала ПМ

мяне гэта трошка нават злуе

злуе, бо апроч таго што магла ім проста не спадабацца, падазраю ім магло не хапіць чагосьці яшчэ, бо на некаторыя пытанні адказвала ня ўпэўнена ды накідвала думкі зыходзячы з таго, як я магу сабе ўявіць гэтыя працэсы. спасылалася на тое каб разбірацца ўжо па факце. можа яны хацелі каб я ім расклала нейкую візію па палічках адразу чотка?

ну і яны маглі знайсьці лепшую кандыдатуру, з больш рэлевантным досьведам - было такое што не адмаўлялі такім фармуляваннем

пачуваюся нібыта мяне падманваюць

ай ладна

добра што маю дробныя падпрацоўкі ды атрымала ў падарунак грошы ад родзічаў, гэта мяне падтрымлівае каб ня сесьці на шыю дзяўчыне канчаткова

львоўскія феміністкі павярнуліся да мяне праз паўтары месяцы з прапановай паспрабаваць усё ж такі пісаць ім заяўкі на гранты (папярэдняя кандыдатка ім не падыйшла)

пачуваюся адначасова і класнай і нібыта ў мяне нічога не атрымаецца 🙈

усё ж такі прыемна зноўку пачуць гук паведамлення ў слаку ды ствараць эпік у асане

ненавіджу калі ў першы тыдзень на рабоце яшчэ слабавата адупляеш, што адбываецца, але трэба ўжо пушыць хорсэс

пакуль трэці дзень і мне яшчэ (ці ўжо?) некамфортна