Магчымасць не прачынацца па будзільніку палепшае якасць жыцця ў разы.
@krz )) Таксама паляпшае якасць жыцця магчымасць працаваць з дому, у зiмку.
@3trm1y ці заўсёды 😁
@itbeard для мяне - так, меней транспартных прыгод, меней людзей з рэспiраторнымi хваробамi сустракаю. Часам магу пару тыдняу на вулiцу не выхадзiць. Маю звычку мець нейкi запас большасцi таго што патрэбна, люблю гатаваць ежу, на крайнi выпадак дастаука ёсць.
@3trm1y пару тыдняў без вуліцы - гэта жорстка нешта... А фізычную актыўнасць без яе як трымаць?
@itbeard у кватэры ёсць турнік з усходамі, 6 гадоў ужо працую стоячы, заўсёды ў тонусе, руху. Апошнія гады Курсор шмат піша код, пакуль ён робіць адыходжу па хатніх справах ці на кухні нешта зрабіць, то робату-пыласосу дапамагчы, то на птушачку ў кармушцы паглядзець.
@itbeard калi здараецца працаваць на сiдзячым месцы адчуваецца нейкая скованнасць, абмежаванне, ужо трэба падымацца з крэсла, па маiх адчуваннях i паказаннях смарт гадзiннiка рух змяньшаецца у некальки разоу.
@3trm1y а мне нешта не зайшло стоячы працаваць, два гады сябе прывучаў. У выніку максімум па паў галінкі магу стаяць (мог, бо зараз у Польшчы ўсё ніяк не набуду стол адпаведны). Ну і с плоскай старою доўга не пастаіш 😁 таму я на балансборде калі і стаю, то працую

@3trm1y @itbeard

паказаннях смарт гадзiннiка рух...Ох як у мяне падгарае ад гэтых вашых смартгадзіннікаў... 😂

Звиздец всему венец

Фантастическая крещенская страшилка про умные часы

Plasma Trap~
@wthinker @itbeard цiкавы твор, ёсць знаёмыя як галоуны герой. Прагрэсс, што можна кантраляваць стан чалавек з дапамогай гадзiннiка, але рабiць з гэтага параною гэта так сабе. Але добрая думка, хто гаспадар, ты над гаджэтам, цi ён над табой. Нажаль некаторыя сёняшнiя вытворцы лiчаць што гаджэт лепей ведае. Тым самым пазбауляючы ад звычкi браць адказнасць на сябе i лепш разумець тое што адбываецца.
@3trm1y
У мяне кропка гледжання такая: смарт я сам, а гадзіннік - гэта гаджэт, які час паказвае. Тры-пяць гадоў на адной батарэйке.
@itbeard