Магчымасць не прачынацца па будзільніку палепшае якасць жыцця ў разы.
@krz )) Таксама паляпшае якасць жыцця магчымасць працаваць з дому, у зiмку.
@3trm1y ці заўсёды 😁
@itbeard для мяне - так, меней транспартных прыгод, меней людзей з рэспiраторнымi хваробамi сустракаю. Часам магу пару тыдняу на вулiцу не выхадзiць. Маю звычку мець нейкi запас большасцi таго што патрэбна, люблю гатаваць ежу, на крайнi выпадак дастаука ёсць.
@3trm1y
Небарака... Выходзіць трэба, але прыемней калі гэта па сваіх планах, а не па абавязку.
@itbeard
@wthinker можа не вельмi зразумела, у данным выпадку гэта не абмежаванне, а мой асабісты выбар, не выходзіць у непрыемнае надвор'е. для мяне небаракі тыя, каму трэба раніцай у мароз ці завею тупаць на аўтобус ці чысціць машыну і праезд на дарогу каб выехаць.
@3trm1y
Маешь права, няма пытанняў. Але я лічу, што гэта не вельмі добра для здароўя. Ва ўсякім выпадку ў мяне ўжо на другі-трэці дзень пачынае нешта балець, цягнуць, ныць, і прыходзе агульная млявасць і санлівасць. Таму я круглы год езжу на ровары і час ад часу выбіраюся на прыроду вакол дома пёхам, з тэрмасам ці газавай гарэлкай, фотаапаратам на некалькі гадзін папіць гарбаты ў лесе. І нават без смердафону, каб мазгі таксама ачысціліся. І тады вельмі добра сябе адчуваю.
Пруф на фота
😆