дзень пачаўся кончана уключна з адсутнасьцю электрыкі з 6.30 да 13.30 (шчэ раз god bless газавую пліту за магчымасьць хаця б папіць кавы ў халоднай кухні)

не змагла пасушыць валосьсе, якое ня высахла, сюрпрайз-сюрпрайз, за ноч

пасьля кавы па плану было купіць АД для сябе, лекі для коткі, ды яблыкі для бабкі, для чаго прачнулася на паўгадзіны раней, але картку АДХІЛІЛА НАХУЙ

а я ж не магу паглядзець свой баланс, бо картка дзяўчыны, а банкінг у ёй на ўсе карткт адзін тож пачапала да банкамата

па дарозе выпала накладка з навушніка ў ГРЭБАНЫ СЬНЕГ а навушнікі бірузовыя а снег белы і я стаяла як дура пасярод вуліцы мацюкалася пакуль не знайшла (мозг ледзь ня луснуў)

у банкамаце выявілася што з карткі кудысьці падзеліся бляцкія 300 грн, якія былі яшчэ ўчора ўвечары, а дзяўчына спіць і будзіць яе разбірацца вядома ж ня буду

павярнулася, пагалавала котку, яна зноў адмовілася есьці, а ўчора ў лекара зважвалі ды яна з пачатку снежня, калі зноў захварэла, скінула 600 грам, це пздц

у краме не працавалі вагі праз адсутнасьць электрыкі тож давялося ганьбіцца пытаць на касе а колькі каштуюць 3 яблыкі, а колькі 2 - бо ж на картцы з нейкае халеры засталося 14,99 грн бляц (ну выстачыла на 2 яблыкі дзякуй блц)

вядома ж гэты час шкандыбала па клятым снезе які вядома ж напхаўся ў боты не пасьпела я дабрацца да пансіаната ў лесе ў Бруховічах (пасьля яго заўсёды маю мокрыя ногі)

тое як упала на жанчыну ў маршрутцы бо яна бляц рэзка рухаецца бо там СЛІЗКА ўжо годі й казати

засталося толькі наябнуцца на вечна слізкім ганку ў пансіанаце які ніхто не дадумаецца бляха пасыпаць для поўнага комба

стаю яшчэ на прыпынку ды пачынаюцца оце слёзы падчас хвіліны маўчання - гэта ўжо пачынаецца сіндром адмены пасьля 2 дзён без АД, бо заўсёды спачатку лезуць рандомныя слёзы

манала я це життя бляц

@marylja трымайся. Усё наладзіцца.
@maximus дзяякуй 🥺😭