Пачнем тыдзень з фатаграфій, я нарэшце зарадзіла наўтбук і знайшла фатаграфіі!

У нас (у мяне і яшчэ аднаго ўдзельніка марафону) ёсць пытанні да журыйства сёлета, я пакажу сітуацыю з адной з яго фатаграфій пасля трэда.

1. My bip number (16)

аб пытаннях да журыйства

абодва здымка трапілі ў топ-10, адгадайце хто выйграў у намінацыі

барабанны дроб

пераможцам у тэме "сілуэт" была ніжняя фатаграфія.

пытанні ў нас з сябрам наступныя: чаму дзве, настолькі падобныя фатаграфіі, патрапілі ў топ 10? і чым другая лепш

адказаў на гэтыя пытанні мы не атрымаем

@torioyoshiko я за той што знізу.
@torioyoshiko я першапачаткова быў за верхні варыянт. Але калі гляджу паўторна, то не надта і ўпэўнены ў выбары) Няхай верхні застаецца.

@torioyoshiko Хто выйграў, не ведаю, але мне болей першы падабаецца. Чалавек глядзіць у тым жа напрамку, што і эскалатар, яно неяк крыху лепей спалучаецца, на мой погляд. Нейкая гармонія, нешта стабільнае.

(Хаця ў другім наадварот фішка, што чалавек направа, сходы ўверх, лямпачка налева. Напэўна гэта так спецыяльна задумана. Але я асабіста за першы.)

@torioyoshiko мне больш падабаецца верхні, на ім менш дэталяў якія адцягваюць увагу, таму хутчэй за ўсё журы вартавалі ніжні)