Тым ня менш, я гляджу як рэканструююць будынкі Будайскага дварцовага комплексу, і бачу ў гэтым адпрацаваную агульна эўрапэйскую практыку
@ALoiteringFlaneur Не зразумела, чаму катэгорыі турыстаў важейшыя за катэгорыі праціўнікаў касплэю.
Вашы аргументы пра турыстаў і агульнаеўрапейскую практыку можна так жа аб'явіць практыкаваннем у рыторыцы і гульнёй. Турысты ездзяць у самыя розныя месцы, не толькі ў гістарычныя (ды і на касплэй турысты ездзяць). Еўрапейскіх практык шмат, можна начэрыпікаць самых розных на любы густ.
@ALoiteringFlaneur Мяне асабіста натхняе прыклад Дрэздэну, які забралі са спісу ЮНЕСКА, бо ў ім пабудавалі мост і горад згубіў гістарычны выгляд.
Бо мост для жыхароў важнейшы, ніж гістарычны выгляд для турыстаў.
А турысты хай сабе ў Дыснейлэнд едуць, не трэба яшчэ і гарады ў Дыснейлэнд ператвараць.
@ALoiteringFlaneur Не лічыцца. Але яно здарылася, і трэба зыходзіць з гэтага. Трэба паляпшаць тое, што ёсць, а не павяртаць мінулае проста дзеля мінулага.
Трэба рабіць вуліцы зручнымі і ўтульнымі, я цалкам згодны! Але ж пытанне не пра гэта. Пытанне пра аднаўленне старога. Старое ≠ зручнае і ўтульнае. Часам гэтыя катэгорыі перасякаюцца, але не так ужо і часта.
Я за чалавечыя памеры! Я супраць аргументу «важна, што думаюць турысты». Не трэба будаваць горад для турыстаў, гэта як раз Дыснейлэнд.
@ALoiteringFlaneur Я згодны, што Мінск трэба развіваць як самастойны горад і ад значнай часткі савецкай спадчыны трэба пазавіцца.
Я не згодны, што трэба (і можна) знайсці ў мінулым час, калі ўсё было ідэальна, і ўзнавіць яго. Такога часу не было.
Што не замінае аднаўляць нейкія элементы — калі яны дарэчныя. Напрыклад, можна паўтарыць нешта знешняе. Але не трэба паўтараць вузкія сходы, недаступныя для інвалідных калясак. Паўтараць мінулае проста таму, што так было раней, — дрэнная ідэя.
@ALoiteringFlaneur Мне здаецца, вы блытаеце тэмы захавання сваецкай спадчыны і аднаўлення дасавецкай.
Захоўваць савецкую спецыяльна не трэба. (Хаця зелень, лавачкі паўсюль, Сляпянскую водную сістэму я б захаваў. Мне гэтага ў Порту не хапае.)
Але і аднаўляць дасавецкую спецыяльна не трэба. Мы можам зрабіць лепей. (Хаця нешта можна і аднавіць. Чаму б не дабавіць крыху касплэю ў жыццё? Касплэй — гэта добра, калі ў меру)
@ALoiteringFlaneur «і кажуць пра свой погляд як адзіны правільны» — дык усе людзі лічаць свае погляды правільнымі. 😅 Калі нехта прыходзіць да высновы, што яго погляды няправільныя, то ён ці яна мяняе погляды.
«Ці другі бок гатовы ўспрымаць крытыку» — няма адзінага «другого боку». Ёсць шмат людзей, кожны са сваімі ідэямі і рознай гатоўнасцю ўспрымаць крытыку.
Пра Нідэрланды амаль нічога не ведаю, пракаментаваць не магу. Магу толькі сказаць, пераехаўшы з Мінска ў Порту, што Мінск лепей.